10 ліпеня недзе апоўдні ў Мінскім раёне адбылося сур'ёзнае ДТЗ з удзелам грузавіка і легкавога аўтамабіля, паведаміла УУС Мінскага аблвыканкама.

Аварыя здарылася на першым кіламетры дарогі Н-24956, каля гарадскога пасёлка Мачулішчы.
Аўтамабіль MAЗ, выязджаючы з другаснай дарогі, не прапусціў Citroen, які рухаўся па галоўнай. За рулём легкавіка быў 40-гадовы мужчына.
У выніку сутыкнення пацярпелі чацвёра: сам кіроўца, яго 33-гадовая спадарожніца і двое дзяцей ва ўзросце 5 і 9 гадоў. Усіх шпіталізавалі з траўмамі.
Каментары