Нерухомасць11

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант

У «Алімпік парку» ў Мінску ў чэрвені купілі дом больш чым за 3 мільёны даляраў. Гэта самым дарагі дом, прададзены ў Беларусі ў мінулым месяцы і наогул з пачатку года.

Фота: olympicpark2.by

Дом знаходзіцца ў катэджнай забудове ЖК «Алімпік Парк» каля заказніка Лебядзіны.

Гэта цагляны катэдж 2020 года. Плошча — 652 квадраты. Яго прадалі за 3,02 мільёна даляраў. Цана за метр — большая за 4,6 тысячы даляраў.

Катэджы ў «Алімпік парку» рэгулярна трапляюць у топ самых дарагіх дамоў Беларусі. Магчыма, цяперашні дом прадаваўся з рамонтам і мэбляй, бо раней цэны прададзеных катэджаў былі каля мільёна даляраў.

Кватэры ў тым раёне таксама дарагія. У 2024 годзе самым дарагім жыллём у Мінску сталі апартаменты плошчай 153 квадратныя метры на Ратамская, 32 якраз у ЖК «Алімпік парк». Яны каштавалі $900 тысяч. У тым доме, дарэчы, жыве Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары1

  • Барадзед
    12.07.2025
    Странно все это, кому-то в рб нужна жилплощадь за такие деньжищи.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж40

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж40

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць