Нерухомасць55

Чарговы рэкорд. У Depo прапануюць кватэры з цаной за метр $6500

Нерухомасць у Мінску працягвае бязлітасна даражэць, што, безумоўна, на руку прэміяльнаму сегменту, бо ў агульным хаосе іх расцэнкі ўжо не здаюцца занадта амбіцыйнымі. Але жылы комплекс Depo на праспекце Незалежнасці ўсё роўна не перастае здзіўляць. Забудоўшчык аб’явіў пра продаж чарговай порцыі кватэр, «квадрат» у якіх ацэнены ў $6500, піша Onliner.

Праектная дэкларацыя праекта была апублікавана ў газеце «Звязда». Ідзе размова пра дом №9.3 па генплане, які ў сваім маркетынгавым увасабленні мае назву Tatra 3. Здаць яго плануюць у 2026  годзе.

Гэта маналітна‑каркасны шасціпавярховы жылы дом з цокальным паверхам. На апошнім паверсе знаходзяцца адна– і двухузроўневыя пентхаусы. Пад домам ёсць падземны паркінг, у які можна спусціцца на ліфце.

Дольшчыкам прапануюць 20 кватэр плошчай ад 53,57 да 180,68 кв. м. Атрымліваецца, застройшчык у набліжанай перспектыве прадасць каля 2000 «квадратаў» жылля.

Цана аднаго метра — $6500. На дадзены момант гэта самая высокая цана на рынку нерухомасці Мінска.

Цікава, што ў праектнай дэкларацыі згадваецца пра магчымасць дольшчыкам атрымаць зніжку ад застройшчыка. Гэтае пытанне разглядаецца індывідуальна і залежыць ад плошчы кватэры, планіроўкі, паверха, першапачатковага ўнёску і графіка плацяжоў.

Каментары5

  • Лохотрон БССР
    16.07.2025
    В Москве дешевле, и зряплаты в 3 раза выше. Так там хоть люди по улицам и ресторанам ходят, а не по норам в спальниках сидят.
  • Імя
    16.07.2025
    Лохотрон БССР, а яшчэ там чачэны са стваламі, пуцін і інстаграм заблакаваны.
  • Walker
    17.07.2025
    Імя,
    І нават горш, там расейцы

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер11

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць