Ежа44

Навукоўцы адкрылі нечаканае ўздзеянне ківі на арганізм

Яны сцвярджаюць, што эфект бачны ўжо праз чатыры дні.

Жоўтае ківі. Фота: Elizabeth Fernandez / Getty Images

Пра тое, што ківі — крыніца вітамінаў, вядома даўно. Аднак, як піша Onet.pl, даследаванне, праведзенае ў Новай Зеландыі на базе Універсітэта Отага, паказала, што ўжо праз чатыры дні спажывання жоўтага ківі (Actinidia chinensis) можна заўважыць яго ўплыў на паляпшэнне настрою.

У даследаванні бралі ўдзел тры групы людзей. Удзельнікі адной з'ядалі па два жоўтыя ківі кожны дзень. Другая група прымала 250 мг вітаміну C у выглядзе дабаўкі, а трэцяя атрымлівала плацэба — рэчыва без вітаміну C.

Усіх удзельнікаў (іх было 155, з іх 63% — жанчыны) аб’ядноўваў нізкі ўзровень вітаміну C у крыві. Іх узрост — ад 18 да 35 гадоў. Даследаванне цягнулася 8 тыдняў: два тыдні да і пасля асноўнай фазы былі фазамі ўводу і «вымывання», калі ўдзельнікі нічога не прымалі, але праходзілі абследаванні. Астатнія чатыры тыдні — гэта перыяд спажывання ківі або прыём прэпаратаў.

Кожныя два тыдні навукоўцы рабілі аналіз крыві, а таксама ацэньвалі настрой, агульнае самаадчуванне і жыццёвую энергію ўдзельнікаў. Акрамя таго, самі ўдзельнікі кожныя два дні заносілі даныя пра сон, настрой, актыўнасць і самаадчуванне ў анкету на смартфоне.

Атрыманыя вынікі па-сапраўднаму здзівілі навукоўцаў. Людзі, якія елі ківі, адчулі паляпшэнне настрою і прыліў энергіі ўжо праз чатыры дні. Наймацнейшы эфект назіраўся праз 14—16 дзён. Тыя, хто прымаў вітамін C у таблетках, адчувалі невялікае паляпшэнне да 12 дня, але яно не мела статыстычнай значнасці ў параўнанні з групай плацэба.

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ківі можа спрыяць паляпшэнню настрою нават у людзей з псіхалагічна стабільным станам. Паводле іх меркавання, такі эфект звязаны не толькі з высокім утрыманнем вітаміну C, але і з іншымі карыснымі кампанентамі, што змяшчаюцца ў гэтай садавіне — клятчаткай, фоліевай кіслатой і каліем.

Аднак, як адзначаюць некаторыя эксперты, атрыманыя вынікі трэба ацэньваць крытычна. У першую чаргу з-за таго, што фінансаванне даследавання ішло не толькі з боку Універсітэта Отага, але і ад найбуйнейшага ў свеце пастаўшчыка ківі — кампаніі Zespri International. Гэта ставіць пад пытанне незалежнасць даследавання.

Каментары4

  • Янушак
    17.07.2025
    У беларусі прадаецца ківі цвердае як гега. Вітаміна С сваго не бракуе з яблыкаў напрыклад
  • Абу
    17.07.2025
    Як кажуць, чытайце да самага канца :)
  • Завод Кышталь
    18.07.2025
    Ужыванне гарэлкі падвышае настрой значна хутчэй, чым праз чатыры дні.

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць3

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

У Латвіі рыхтуюць поўную забарону аўтобусных рэйсаў у Беларусь14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць3

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць