Нерухомасць22

Самы паспяховы блогер-садавод Брэста перарабіў стары фургон у дачны домік ВІДЭА

Кірыл Кветка — вядомы ў Брэсце садавод, аўтар «Кветка-парку» каля Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Некалькі сезонаў ён працаваў над сваім летнім домікам — са старога фургона. Нядаўна хлопец скончыў крэатыўную перабудову і паказаў вынік у тыктоку.

Летні домік Кірыла Кветкі. Скрыншот з відэа: @kirill_kvetka / TikTok

Першапачаткова стары фургон быў зусім непрыдатны для жылля — у ім было шмат будаўнічага смецця, а сам каркас патрабаваў рамонту.

З гэтым Кірылу дапамог яго бацька — разам яны прыбралі ўсё лішняе, змянілі колы. Бацька таксама пачысціў старую фарбу, якая адвальвалася ад фургону, і перамаляваў.

Каштаваў фургон 1400 рублёў. Вандраваць з ім не ўдалося б: мацаванне аўтадома падыходзіла толькі для трактара, а не для яго машыны.

@kirill_kvetka

уже напланировал море всего , через месяц будет готов

♬ оригинальный звук - Kirill Kvetka

Каб зрабіць унутры «трохпакаёвую кватэру», Кірыл з бацькам зрабілі каркас з пярэгарадак і абшылі яго фанерай. 

Унутры аўтадома большую частку паверхні зрабілі белай. Кірыл павесіў унутры палічкі, зрабіў кухню.

Летні дом Кірыла Кветкі ўнутры. Скрыншот з відэа: @kirill_kvetka / TikTok

Гатаваць у доміку можна дзякуючы газавай плітцы для падарожжаў, дадаткова працуе старая буржуйка.

Ніякіх камунікацый на дачы ў Кірыла няма — ваду ён бярэ са свідравіны, а электрычнасць — ад генератара.

Нярэдка садавод крэатыўнічаў, каб вырашыць тэхнічныя пытанні ў сваім жыллі: напрыклад, ваду да ракавіны праводзіць электрычны кран, а замест шафы ўсталяваны проста вешалкі, зробленыя з палак для рыдлёвак.

Спальную зону з ложкам Кірыл размаляваў — у фігуры раслін, птушак і грыбоў. На бярозы каля дома хлопец павесіў гірлянду, а побач паставіў стол. За ім ён з сябрамі збіраўся, каб адсвяткаваць круглую лічбу — 100 тысяч падпісчыкаў у інстаграме.

Святочны стол і размаляваны ложак Кірыла Кветкі. Скрыншот з відэа: @kirill_kvetka / TikTok

@kirill_kvetka

Мне так нравится эта песня! Кстати, недавно узнал, что у Юрия Антонова (автора песни) тоже есть гуси Как потеплеет, на Даче буду жить

♬ оригинальный звук - Kirill Kvetka

Каментары2

  • даведка
    20.07.2025
    Кирилл Кветка в начале года пел песню у Андрея Малахова, где его обрили налысо.
  • Кветка
    20.07.2025
    Якая Прыгажосць!Вось Цудоуна,калi Есць такi Чалавеча!
    Поспехау ва усiм!

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ1

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць