Культура11

Памерла Зоя Смаршчок-Жалязоўская, беларуская дзяячка ў Бельгіі

Напярэдадні Вялікадня беларускую дыяспару ў Бэльгіі напаткала сумная навіна. У суботу, З красавіка, адыйшла да Госпада спадарыня Зоя Смаршчок‑Жалязоўская, удава праваслаўнага сьвятара Аўгена Смаршчка.

Спадарыня Зоя нарадзілася 15 сьнежня 1922 г. у вёсцы Стараельня Кашалеўскай гміны Наваградскага ваяводства ў Заходняй Беларусі. У часе ІІ Сусьветнай вайны, будучы беларускай патрыёткай яна ўступіла ў шэрагі Саюзу Беларускай Моладзі. Гэта сталася прычынай таго, што з наступленьнем Чырвонай Арміі яна была вымушана зьехаць у Германію.

Пасьля вайны, калі родны край апынуўся ўжо пад трывалай бальшавіцкай навалай, спадарыня Зоя засталася ў Нямеччыне і неўзабаве пераехала ў Бэльгію. Тут, дзякуючы ватыканскай стыпендыі, якую Апостальская Сталіца ўсталявала для абяздоленых беларускіх студэнтаў па хадайніцтву грэка‑каталіцкага сьвятара фламандскага паходжаньня айца Робэрта ван Кавэлярта, яна паступіла ў Лёвэнскі Каталіцкі Унівэрсітэт (KUL), пасьля завяршэньня якога атрымала дыплём фармацэўта.

Застаючыся патрыёткай, якой балела душа за лёс Беларусі, яшчэ ў студэнцкія гады яна далучылася да беларускага патрыятычнага руху, стаўшыся сябрам Згуртаваньня Беларускіх Студэнтаў Бэльгіі, заснаваным у 1948 годзе.

У 1950 г. выйшла замуж за свайго калегу па Лёвэнскаму Каталіцкаму Унівэрсітэту беларуса Аўгена Смаршчка, які ў хуткім часе стаў праваслаўным сьвятаром…

… Актывізацыю беларускага жыцьця ў Бэльгіі на пачатку 2000‑х гадоў сп. Зоя сустрэла з радасьцю і ажыўленьнем. Пры закладаньні Беларускай Грэка‑Каталіцкай парафіі ў Антвэрпане ў 2002 годзе яна аказала моцную маральную падтрымку і сталася дабрадзейкай парафіі. Каштоўным для парафіяльнай бібліятэкі стаўся яе дар — некалькі скрыняў беларускіх кнігаў. Памятуючы пра тое, што муж спадарыні Зоі быў праваслаўным сьвятаром, вернікі выказвалі ёй глыбокую пашану і ласкава называлі матушкай, адчуваючы вялікі духоўны ўздым ад яе прысутнасьці за Набажэнствам.

У 2004 годзе сп. Зоя была адным з арганізатараў і ганаровых удзельнікаў Зьезду новай хвалі эміграцыі ў Антвэрпане, і ў наступныя гады актыўна ўдзельнічала ва ўсіх мерапрыемствах, арганізаваных Беларускай эміграцыяй. Але час, які нікога не шкадуе і шануе, адымаў у яе ўсё болей і болей сілаў і здароўя… І вось, у Вялікую Суботу перад Вялікаднем, 3 красавіка 2010 году матушка Зоя Смаршчок‑Жалязоўская адыйшла на вечны спачын у Нябесную Айчыну.

Пахаваньне Зоі Смаршчок-Жалязоўскай прайшло 10 красавіка.

Напачатку адбылося адпяванне паводле праваслаўнага абраду ў каталіцкай царкве Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Гэвэры каля Лёвэну, пасьля чаго яна была пахавана ў сямейным склепе на тамтэйшых могілках, дзе ўжо 26 год спачывае яе муж сьвятар Аўген Смаршчок.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы22

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец напісаў на дзяўчыну з Баранавічаў данос за тое, што яна не пагадзілася з ім сустракацца19

У Іране расказалі, хто цяпер будзе кіраваць краінай6

Кітай захапіўся ідэяй кіраваць дажджом — наколькі гэта эфектыўна?

На палац Хаменеі скінулі 30 бомбаў9

У кватэры беларусаў з 1 сакавіка будуць прыходзіць і задаваць пытанні: хто і навошта12

Якія краіны лепш за ўсё даюць візы беларусам і калі пачынаць афармленне, каб паспець да летняга адпачынку?5

«Ім лепш гэтага не рабіць». Трамп папярэдзіў Іран на фоне пагроз адказаць «наймацнейшым ударам»5

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба44

У вёсцы пад Віцебскам ёсць душэўны музей: кормяць смачна, а запіс ажно за месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы22

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць