Грамадства1010

Памёр Эдвард Зайкоўскі

Памёр вядомы беларускі археолаг Эдвард Зайкоўскі, паведамілі на ягонай асабістай старонцы ў фэйсбуку. Яму было 72 гады.

Эдвард Зайкоўскі

Эдвард Зайкоўскі нарадзіўся 18 лістапада 1952 года ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёна. У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

У канцы 1970-х — пачатку 1980-х быў удзельнікам грамадскага аб’яднання «Беларуская Майстроўня».

З 1980 года працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 1985 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па гістарычных навуках.

Спецыялізаваўся на вывучэнні неалітычных і бронзавых помнікаў, а таксама даследаваў старажытныя язычніцкія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі.

Таксама Эдвард Зайкоўскі — аўтар шэрагу навукова-папулярных прац, сярод якіх кніга «Першабытныя помнікі Паўночнай Беларусі» (1990), «Старажытная беларуская кухня» (у суаўтарстве, 1995) і мноства артыкулаў па старажытнай гісторыі і культуры Беларусі.

Эдвард Зайкоўскі. Фота: facebook.com/vincuk.viacorka

Развітанне з Эдвардам Зайкоўскім адбудзецца ў сераду, 23 ліпеня з 13:00 да 14:00, у Рытуальнай зале па адрасе: горад Мінск, вул. Альшэўскага, 10.

Каментары10

  • Вераніка
    22.07.2025
    Вечная памяць! Як так? Эдвард - не проста археолаг. Эдвард Зайкоўскі чалавек, Беларус, патрыёт, даследчык-следапыт (па крупіцах збіраў сведчанні вераванняў на тэрыторыі Беларусі ),знайшоў і даследава розныя археалагічныя помнікі, удзельнічаў у гістарычных момантах, звязаных з беларускім рухам 1980-2020-х і ўшаноўваў важныя беларускія падзеі, чалавек з энцыклапедычнай памяццю і няўрымслівым норавам, сябар, светлы чалавек.
  • Той, хто Эдварда ведаў
    22.07.2025
    Эдвард шчыры беларус, патрыёт.
    Чалавек, з каторага і паўстала Адраджэнне Беларусі з савецкага заняпаду.
  • Сяброўка
    22.07.2025
    Вечная памяць. Цябе, праўда, не будзе хапаць у гэтым не дасканалым свеце.

Цяпер чытаюць

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскім заапарку наведвальнікі напаілі аленя колай2

ЗША паслабілі санкцыі «Белавія», але забаранілі выкарыстоўваць амерыканскія самалёты для палётаў у Расію14

Алег Газманаў аддаў махляру грошы, якія адкладаў на пенсію 10 гадоў13

«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы8

«Два-тры тыдні». Ад Арастовіча да Буданава — 5 гучных прагнозаў пра вайну, якія не спраўдзіліся13

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?41

«Паліто за заробак?» Агляд асартыменту і цэн у краме «Элема» здзівіў беларусаў5

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання6

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць