Навука і тэхналогіі

Аператараў дронаў будуць узмацняць баявым экзашкілетам

Кітайская абаронная кампанія Kestrel Defense прэзентавала новы тып баявога экзашкілета, прызначанага для павышэння эфектыўнасці вайскоўцаў, што кіруюць дронамі і высокатэхналагічнымі сістэмамі на полі бою.

Фота: Weibo via Defence blog

Як паведамляе Defence blog, у кітайскіх сацыяльных сетках з'явіліся першыя фоты новай распрацоўкі кітайскіх вайсковых інжынераў — экзашкілета з інтэграванай падтрымкай для запуску і кіравання малымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі.

Сістэма распрацаваная спецыяльна для аператараў дронаў, артылерыйскіх падраздзяленняў і груп разведкі. Яна забяспечвае дадатковую фізічную падтрымку байца падчас працяглых аперацый, павышае цягавітасць і дазваляе вытрымліваць большыя нагрузкі.

Спецыяльныя шарнірныя апоры для рук і ног даюць магчымасць даўжэйшы час стаяць на кукішках або каленях, што асабліва карысна пры дыстанцыйным кіраванні дронамі.

На спіне экзашкілета размешчаны модульны ранец, у якім захоўваецца крыніца сілкавання і, напэўна, абсталяванне для перадачы даных. На шлеме замацаваная сістэма візуалізацыі: у яе ўваходзіць дысплей і візар з дапоўненай рэальнасцю. Гэтыя сродкі забяспечваюць аператару агляд поля бою ў рэжыме рэальнага часу і інтэгруюць відэастрым з беспілотніка.

Лёгкі каркас касцюма і рухомыя злучэнні дазваляюць салдату свабодна перасоўвацца, адначасова несучы дадатковыя прыборы ці зброю. У інфармацыйных матэрыялах кампаніі гаворыцца, што экзашкілет можа працаваць у звязцы з разведвальнымі дронамі і квадракоптарамі.

Дакладныя тэхнічныя характарыстыкі новай кітайскай распрацоўкі пакуль не апублікаваныя. Калі яна сапраўды гатовая да запуску ў вытворчасць, то гэта азначае істотную навінку кітайскіх вайсковых інжынераў.

Якія экзашкілеты для вайскоўцаў выпускаюцца ў свеце

Апошнія гады рапрацоўкай экзашкілетаў для патрэбаў арміі займаюцца навукоўцы шэрагу краін. Аднак гаварыць пра паспяховасць пакуль не даводзіцца.

У ЗША з 2013 года вяліся работы над праектам TALOS (Tactical Assault Light Operator Suit) — баявога экзашкілета для спецназа. Планавалася, што гэты касцюм будзе абсталяваны модулямі сувязі, навігацыі, сістэмай маніторынгу стану байца, а таксама інавацыйнай абаронай — «вадкай керамічнай бранёй», у аснове якой — наначасціцы і валокны з кеўлару.

У 2019 годзе праект быў афіцыйна завершаны, бо прызналі, што рэалізаваць яго згодна з першапачатковай задумай немагчыма пры сучасным або бліжэйшым узроўні тэхналогій. Тым не менш, распрацоўка TALOS істотна паскорыла стварэнне шэрагу перадавых кампанентаў, якія ўжо знайшлі прымяненне ў іншых абаронных праграмах.

Не былі камерцыялізаваныя і іншыя распрацоўкі, прызначаныя для вайскоўцаў, такія, як экзашкілеты для ніжніх канцавін BLEEX ці ONIX, а таксама экзашкілет з гідраўлічным прывадам, прызначаны, каб насіць грузы HULC.

У Расіі вядзецца распрацоўка сістэмы баявой экіпіроўкі новага пакалення з актыўным экзашкілетам «Легіянер». Яна прызначаная для зніжэння нагрузкі на апорна-рухальны апарат вайскоўца і паляпшэння яго фізічнай вынослівасці. Некалькі гадоў таму пісалі, што яна можа з'явіцца ў гэтым годзе.

Як адзначаюць эксперты, да гэтай пары яшчэ ніводзін экзашкілет не з'явіўся на полі бою. Пры ўсіх сваіх перавагах яны дорага каштуюць, яны складаныя ў абслугоўванні, патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі і навучання аператараў.

Да таго ж яны істотна абмяжоўваюць дзеянні байца. Калі ў грамадзянскай сферы з гэтым можна змірыцца і пайсці на кампрамісы, то на фронце, дзе важная кожная секунда, гэта недапушчальна.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

Бізнэсовец Сяргей Ботвіч, якога асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж» у Беларусі, абвясціў галадоўку4

У Італіі злачынца спрабаваў схавацца, выдаючы сябе за пастуха ў дэкарацыях каляднай батлейкі

Грэйпфрут, хурма і іншае на Камароўцы. Як правільна выбіраць мандарынкі?

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць