Навука і тэхналогіі

Найноўшы экзашкілет ад German Bionic дапамагае медычным работнікам падымаць пажылых пацыентаў

Apogee+ імкнецца спрасціць задачы для медсёстраў і сумежных спецыялістаў.

Фота: German Bionic

Стартап German Bionic, які займаецца стварэннем экзашкілетаў, прэзентаваў абнаўленне свайго лёгкага экзакасцюма Apogee. Абноўленая мадэль Apogee+ прызначаная спецыяльна для медычных работнікаў і робіць нашмат прасцейшым догляд за пацыентамі, асабліва пажылымі і нямоглымі. Кампанія спадзяецца знізіць «велізарны ўзровень стрэсу», з якім сутыкаюцца гэтыя працаўнікі.

Apogee+ распрацаваны як «персанальны памочнік для пад’ёму», які аказвае актыўную дапамогу ў пад'ёме і перамяшчэнні пацыентаў для розных санітарных працэдур, напрыклад, паходу ў душ ці перамяшчэння з крэсла-каталкі ў ложак. Робат-касцюм забяспечвае аблягчэнне амаль у 32 кг пры пад’ёме пацыента, здымаючы нагрузку са спіны працаўніка. Таксама экзашкілет уключае ў сябе ўбудаваныя захваты для стабільнага ўтрымання і змены становішча пацыента, паведамляе Engaget.

Фота: German Bionic

Як і папярэдняя мадэль, Apogee+ невялікі і лёгкі, таму яго могуць насіць розныя людзі ў самых розных умовах. Ён таксама вода– і пыланепранікальны, што павінна дапамагчы пры купанні пацыентаў ці калі працаваць даводзіцца ў дрэнных санітарных умовах.

Большасць прадуктаў German Bionic распрацаваная для прамысловых умоў. Напрыклад, магутны экзашкілет Cray X дазваляе лёгка падымаць і пераносіць тыя ж 30 кг; мае поўную падтрымку як ног, так і спіны, а таксама мае магчымасць замены акумулятара без неабходнасці здымання самога касцюма, дзякуючы чаму яго можна насіць поўную працоўную змену.

Работніца працуе ў экзакасцюме Cray X / Фота: German Bionic

Apogee+ распрацаваны спецыяльна для медычных клінік, таму цэльны корпус касцюма дазваляе лёгка дэзынфекаваць яго. Гэта відавочна вельмі важна для любых медычных устаноў.

У каго ёсць магчымасць патрапіць у Германію, той зможа на сабе паспрабаваць навінку ў лістападзе. Кампанія прапануе асабістыя дэманстрацыі на глабальнай медычнай выставе Medica, якая адбудзецца 13—16 лістапада ў Дзюсельдорфе. Кошт касцюма — 9900 даляраў, або 299 даляраў у месяц згодна са спецыяльнымі ўмовамі для аптовых пакупнікоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача49

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку8

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі16

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача49

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць