Грамадства55

БНФ падаў дакументы наконт рэферэндуму пра мыты на аўто

У Цэнтрвыбаркам 14 красавіка перададзены дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндуму супраць павелічэння мытных пошлін на аўтамабілі.

Ініцыятарам рэферэндуму выступіла Партыя БНФ. Як паведаміў яе лідэр Аляксей Янукевіч, у склад ініцыятыўнай групы ўвайшлі 122 чалавекі з усіх абласцей краіны і Мінска. На рэферэндум выносіцца пытанне: «Ці падтрымліваеце вы захаванне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці на ўзроўні 26 лістапада 2009 года?»

На працягу месяца Цэнтрвыбаркам павінен правераць законнасць стварэння ініцыятыўнай групы і прыняць рашэнне адносна яе рэгістрацыі. Рашэнне ЦВК будзе выносіць з улікам заключэння Міністэрства юстыцыі аб тым, ці можа гэтае пытанне разглядацца на рэспубліканскім рэферэндуме.

У выпадку рэгістрацыі ініцыятыўнай групы рэферэндум можа прайсці ў чэрвені 2010 года.

Ініцыятыва правядзення рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні павышэння мытнай пошліны на аўтамабілі была выстаўлена Партыяй БНФ у снежні 2009 года.

У кіраўніцтве партыі лічаць, што пагадненне аб стварэнні Мытнага саюза, падпісанае 27 лістапада 2009 года ў Мінску кіраўнікамі Беларусі, Казахстана і Расіі, «ігнаруе інтарэсы значнай часткі грамадзян Беларусі, для якіх уваходжанне ў сілу падпісаных дакументаў пацягне пагаршэнне асабістага матэрыяльнага дабрабыту ў сувязі са значным павышэннем мытных тарыфаў і, адпаведна, цэн на важныя катэгорыі тавараў, у прыватнасці на легкавыя аўтамабілі».

Пакуль павышэнне пошлін закранула юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў. З новага года пошліны даведзены да ўзроўню расійскіх, на некаторыя імпартныя аўтамабілі яны павялічыліся ў 10 разоў.

Для фізічных асоб у межах Мытнага саюза новыя правілы ўвозу аўтамабіляў пакуль не вызначаны. Чакаецца, што пошліны на ўвоз транспартных сродкаў фізасобамі павысяцца 1 ліпеня 2010 года, калі павінен набыць моц Мытны кодэкс і запрацаваць у поўным аб`ёме Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі.

Раней Янукевіч заявіў, што ініцыятыўная група зможа сабраць больш за мільён подпісаў грамадзян у падтрымку рэферэндуму, а не толькі неабходныя паводле закону 450 тыс.

Н яго думку, адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы будзе сведчыць пра нежаданне ўладаў абараняць інтарэсы насельніцтва.

Каментары5

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў9

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска палюе на традыцыйныя саматканыя посцілкі ва ўсёй краіне — паглядзіце, колькі экспанатаў яна ўжо выкупіла ў бабуль ФОТЫ4

«Ніводнага званка ўнутр». Як выглядае інтэрнэт у Іране і як краіна ўжо тыдзень жыве без яго падчас пратэстаў4

Блэр і Рубіа — сярод удзельнікаў «Рады міру» для Газы

Са старадаўняй Палыкавіцкай крыніцы забаранілі піць: яе некалі гаючая вада цяпер можа забіць9

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў9

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць