Грамадства

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

1 жніўня праваабаронцы «Вясны» паведамілі пра рэйсавы аўтобус з Польшчы, з якога 14 чалавек адвялі на допыты. Ці так адбываецца на польска-беларускай мяжы кожны раз?

Ілюстрацыйнае фота: сацсеткі

Калі прааналізаваць беларускія чаты па праходжанні мяжы, дзе людзі дзеляцца сваім досведам і апісваюць дэталі маршрутаў, вымалёўваецца наступная карціна.

Пасажыраў рэйсавых аўтобусаў сапраўды выводзяць на допыты — часта прычынай для таго можа стаць украінскі, расійскі ці іншы замежны пашпарт. Але адбываецца так не кожны раз.

Пра тое, што адбываецца на такіх допытах і ці ва ўсіх людзей правяраюць тэлефоны, паведамленняў у адкрытых суполках няма.

З таго, пра што вядома, значная затрымка аўтобуса (каля трох гадзін) з Польшчы адбылася 30 ліпеня — тады, як напісалі ў чаце, «з гутарак дачакаліся не ўсіх». Бывае таксама, што на размову выклікаюць толькі аднаго чалавека з рэйса.

Напрыклад, у чаце заўважылі, што 1 жніўня ў 8:45 аўтобус прыехаў на пашпартны кантроль і чаканне людзей з гутарак цягнулася да 10:10.

28 ліпеня пасажыры падобнага рэйсу ў 5:20 раніцы прыехалі — хутка прайшлі памежны кантроль, прагналі рэчы праз рэнтген — і потым да 8-й раніцы чакалі людзей з размоў з гэбістамі. 

З Вільні аўтобус стаяў на беларускай мяжы 1 гадзіну 20 хвілін — пасажыры чакалі з допыту аднаго чалавека.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране51

Светабнаўляецца51

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране51

Светабнаўляецца51

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць