2 жніўня на памежным пераходзе Каменны Лог беларускія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу 60 кілаграмаў аўтазапчастак.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, 47-гадовы грамадзянін Узбекістана ехаў з Літвы на грузавіку Volvo і сцвярджаў, што не вязе тавараў, якія патрабуюць дэкларавання.
Падчас агляду ў кабіне аўтамабіля знайшлі схаваныя пад сядзеннямі 340 падшыпнікаў і 6 клапанаў для грузавіка.
Агульны кошт незадэклараваных тавараў перавышае 13 тысяч рублёў.

У дачыненні да парушальніка склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яму пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1 260 рублёў) і магчымая канфіскацыя тавару.
Каментары