Культура1414

Саша Філіпенка расказаў, што яго раман «Слон» можна купіць у Беларусі. Прапагандысты знялі яго з продажу за некалькі гадзін 

Саша Філіпенка паведаміў, што яго новы раман «Слон» на тэму вайны ва Украіне можна купіць на маркетплэйсе ў Беларусі. На гэта звярнулі ўвагу прапагандысты, якія дамагліся таго, каб кнігу знялі з продажу, піша «Люстэрка».

Скрыншот з сайта Wildberries.by

«А цяпер сапраўды важная навіна! «Слон» нарэшце перайшоў мяжу, і цяпер яго можна купіць не толькі ў Еўропе, але і ў Беларусі! І побач», — напісаў пісьменнк у фэйсбуку ў суботу.

Ён выклаў спасылку на маркетплэйс Wildberries, дзе раман з’явіўся ў продажы. Гэта заўважылі беларускія прапагандысты, у тым ліку Рыгор Азаронак, які заявіў, што Філіпенка «вельмі рана ўзрадаваўся».

У адным з іншых праўладных каналаў паабяцалі, што «пытанне з распаўсюджваннем [кнігі] на тэрыторыі Беларусі цягам сутак вырашыцца». Праз ужо некалькі гадзін «Слон» знік з продажу на маркетплэйсе, а прапагандысты падзякавалі «усім датычным».

Каментары14

  • Aза
    04.08.2025
    Отличная книга. Точно про белорусскую реальность.
  • Мова
    04.08.2025
    Не бяда, можна чытаць “Слана” таксама online – хто захоча, той знойдзе, а забаронай можна толькi павялiчыць цiкаўнасць да кнiгi.
  • .
    04.08.2025
    Прадавец маскоўскі, кніга зараз адсутнічае і ў РФ, і ў РБ версіях сайта WB.
    Так што неабавязкова, што знялі яе з продажу менавіта лукашысцкія прапагандысты.
    Аднак у падтрымку гэтай версіі: супрацоўніцтва кіраўніцтва WB з уладамі РБ, ільготы для WB у РБ.

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць