Грамадства44

Следчы камітэт спаліў 350 кілаграмаў гераіну

Следчы камітэт Беларусі знішчыў партыю гераіну агульнай вагой каля 350 кілаграмаў. Наркотыкі былі спаленыя пасля завяршэння расследавання некалькіх крымінальных спраў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Скрыншот з відэа

Большая частка партыі наркотыка — звыш 320 кг — была канфіскаваная ў межах справы супраць чатырох іншаземцаў. Яны ўваходзілі ў злачынную арганізацыю, якая займалася незаконным абарачэннем буйных партый наркотыкаў.

Следства высветліла, што асабліва небяспечнае рэчыва завезлі ў Беларусь пад выглядам паставак сокаў і газіраваных напояў з Ірана транзітам праз Расію. У Мінску гераін захоўваўся на складзе і быў схаваны ў скрынках з-пад сокаў.

Гэтая партыя была прызначана для перапраўкі ў краіны Еўрасаюза і Вялікабрытанію, а Беларусь выкарыстоўвалася як транзітная тэрыторыя. 

Каментары4

  • Тэкля
    04.08.2025
    Не веру!
  • Van der Graaf
    04.08.2025
    Гэта яны так рэкламуюць, апавяшчаюць, калі хто не ў курсе.
  • drink
    04.08.2025
    Тэкля, таксама лічу што спалілі нешта накшталт смецця а гераін пусцілі ў продаж. Кантролю за імі няма, таму і верыць нельга

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць