Здарэнні

У Польшчы расследуюць вялікую справу аб адпраўцы наркотыкаў праз пачкаматы. Сярод абвінавачаных — беларус

У Польшчы расследуюць справу аб перасылцы наркотыкаў праз пачкаматы. Удзельнікі злачыннай групы сартавалі і фасавалі забароненыя рэчывы, а затым рассылалі іх пакупнікам як пасылкі.

Ілюстрацыйнае фота польскай паліцыі

Абвінавачванні выстаўленыя васьмі фігурантам — гэта шэсць украінцаў, паляк і беларус. Аб справе распавялі ў Акруговай пракуратуры Гданьска, піша Most.

Група займалася рэчывам α‑PVP. У адной пасылцы магло быць ад 2 да 20 грам рэчыва, расфасаваных па дозах. Атрымальнікі былі не спажыўцы, а закладчыкі. Яны павінны былі пакінуць наркотык у месцы, якое вызначалі каардынатары, і зрабіць фатаграфіі. Па іх дозы затым знаходзілі спажыўцы.

На сёння вядома пра 700 адпраўленых пасылак. І 7 кілаграмаў прэпаратаў коштам каля 1 млн злотых (250 тысяч еўра) было канфіскавана ў ходзе вобшукаў у сямі гарадах, у тым ліку ў Варшаве, Гданьску, Познані.

Там жа затрымалі восем мужчын. Шасцёра з іх — грамадзяне Украіны, адзін — паляк і адзін — беларус. Гэта 36-гадовы Андрэй П.

Усім мужчынам выстаўленыя абвінавачванні ў продажы значнай колькасці псіхатропных рэчываў і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, а двум грамадзянам Украіны — Раману С. і Яраславу З. — яшчэ і ў кіраўніцтве злачыннай групай. Магчымых кіраўнікоў часова арыштавалі на тры месяцы. Супраць астатніх уведзены паліцэйскі нагляд, ім забаронены выезд з краіны.

За продаж наркотыкаў можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі, за ўдзел у злачыннай групе — ад 3 месяцаў да 5 гадоў, а за кіраўніцтва — ад 2 да 15 гадоў.

Следства працягваецца, пракуратура папярэдзіла, што магчымыя далейшыя затрыманні.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа9

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне16

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць