Культура22

Мастаку Алесю Пушкіну сёння магло споўніцца 60 гадоў

Ён памёр два гады таму, 11 ліпеня 2023 года, пры нявысветленых абставінах у турме ў Гродне.

Алесь Пушкін падчас пратэстаў у 2020 годзе. Фота: сацсеткі

Мастаку Алесю Пушкіну сёння магло споўніцца 60 гадоў.

Ён нарадзіўся 6 жніўня 1965 года ў мястэчку Бобр Крупскага раёна. У 1980-х далучыўся да нацыянальнага руху. Браў удзел у акцыях адраджэння.

Мастака спачатку затрымалі 30 сакавіка 2021 года па справе аб нібыта рэабілітацыі нацызму: на выставе ў Гродне быў партрэт антысавецкага партызана Аўгена Жыхара.

На момант завядзення справы мастак быў у Кіеве, але спецыяльна вярнуўся ў Беларусь, калі справу завялі. Яго затрымалі праз пяць дзён у Жылічах, дзе працаваў на рэстаўрацыі палаца.

Алеся Пушкіна абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК (рэабілітацыя нацызму), а таксама паводле арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў) за ранейшыя акцыі.

25 сакавіка 2022 года Алесь падчас судовага працэсу парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар.

30 сакавіка 2022 года Алеся Пушкіна асудзілі да пяці гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі №22 у жніўні пакарала яго пяццю месяцамі ў ПКТ. 

Вясной 2023 года яго перавялі ў гродзенскую турму. У яго была прабадная язва, выратаваць яго не здолелі. Ён памёр у ноч на 11 ліпеня.

Сёння ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Застацца / Zostać», прысвечанай 60-годдзю Алеся Пушкіна.

Гэты праект не столькі пра самога Алеся Пушкіна, колькі пра тэмы і вобразы, якія былі цэнтральнымі ў яго творчасці і жыцці, і якія працягваюць жыць сёння праз іншых мастакоў і мастачак

У экспазіцыі будуць прадстаўлены працы наступных мастакоў і мастачак: Ксіша Ангелава, Ніна Маргаева, Святлана Баева, Аляксей Врублеўскі, Юлія Мекес, Dead Boy,Ксенія Лагавая, @белы, Лера Лазук, Кася Варакса, Святаслаў Камароў, Яраслаў Гамолка, Міхаіл Гулін, Андрэй Духоўнікаў, Ілля Дудараў.

Выстава будзе працаваць да 20 жніўня.

Каментары2

  • Жыве Беларусь!
    06.08.2025
    Сьпі спакойна, сябра!
  • Мы памятаем
    07.08.2025
    Прыйдзе час, калі ўсе помнікі Пушкіну будуць табе, Алесь.

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Доктар патлумачыў, якія сродкі не дапамогуць вашым суставам7

Затрымаць сёння нафтавы танкер амерыканцам дапамаглі ўлады Венесуэлы. Трамп імі задаволены7

Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША23

«Ты з іншага цеста». Як заставацца беларусамі за мяжой самім і гадаваць імі дзяцей23

Адкуль бяруцца назвы цыклонаў? І чаму менавіта «Улі»?1

У PandaDoc новы генеральны дырэктар1

У Мінску са снегу зрабілі іглу ФОТАФАКТ4

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў20

Ва Уроцлаўскім заапарку маленькі алень напаў на вялізнага насарога ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы64

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць