Здарэнні44

З вальера заасаду на вачах у наведвальнікаў уцякла ваўчыца. Адміністрацыя: Нічога страшнага, яна сама баіцца людзей

Едучы адпачываць у добраўпарадкаваную маляўнічую сядзібу, звычайна не чакаеш, што давядзецца ўцякаць ад патэнцыйнай атакі дзікага звера. А менавіта гэта ледзь не здарылася, паводле слоў чытача Onliner.by, 29 ліпеня ў музейным комплексе «Дукорскі маёнтак». Больш дакладна — у зверасадзе, дзе ў вальерах сярод іншых жывёл жывуць ваўкі.

— У музейным комплексе я быў з дзіцём. У нас на вачах, на адлегласці дзесяці метраў, з клеткі вылезла ваўчыца. Мы пабеглі ў бок касы, па дарозе папярэджваючы наведвальнікаў вяртацца. Паведамілі касіру.

Мужчына кажа, што наступныя паўтары гадзіны ён разам з дачкой правёў у кавярні, размешчанай на тэрыторыі. Паабедаўшы, патэлефанаваў у адміністрацыю, каб даведацца, як ідуць справы з ваўчыцай. Адказ яго здзівіў: маўляў, усё як звычайна, людзі прыязджаюць, комплекс працуе ў штатным рэжыме.

— Сэрвіс… — іранізуе спалоханы наведвальнік, — Я думаў, што ўсё закрыюць на час адлову, наведвальнікаў выведуць і вернуць грошы. Але, відаць, не ў гэтым сусвеце. Вельмі пашанцавала, што мы падышлі да клеткі і ўбачылі ўсё на ўласныя вочы. Калі б затрымаліся на паўхвіліны, уяўляю, як мая дачка, якая любіць сабак, пайшла б насустрач воўку.

Журналіст патэлефанаваў у адміністрацыю «Дукорскага маёнтка». Там пацвердзілі, што інцыдэнт з уцёкамі ваўчыцы сапраўды быў, і запэўнілі, што ніякіх няшчасных выпадкаў і скаргаў ад іншых наведвальнікаў не было.

— Нічога страшнага не адбылося і не магло. Ваўчыца таксама баіцца людзей. У выніку яе нават лавіць не давялося. Паклалі ў вальер ежу — хутка вярнулася сама.

Каментары4

  • Авой
    08.08.2025
    Нейкая аблезлая дахляціна. Што там за заапарк, ваўкі драбней за сабакаў
  • Жвір
    08.08.2025
    Авой, ніякая не дахляціна, маладая ваўчыца, у сваім целе. Яны й у прыродзе не буйнейшыя за якіхсьці алабаяў.
  • пусть себя в клетку засунут
    08.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?9

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

Пуцін узнагародзіў Андрэя Лемяшонка і ігуменню Гаўрыілу13

Ціханоўскай часова вярнулі ранейшую ахову16

Магутны выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Стэрлітамаку2

Прылепін: Могілкі ва ўсіх нашых гарадах сталі вялізныя13

Сучаснае беларускае фэнтэзі прызналі «экстрэмісцкім»3

Еўрапейскія дыпламаты кансультаваліся з Ціханоўскай з нагоды прапановы беларускіх уладаў аб сустрэчах11

Лукашэнку расказалі, што пасля ягонага візіту ў Лошыцу мікрараён ахапіў вясельны бум10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?9

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць