Грамадства11

У Ашмянскім раёне затрымалі злодзея, які краў крыжы і агароджы з могілак

Міліцыя затрымала жыхара Ашмянскага раёна, які арганізаваў амаральны, але прыбытковы «бізнэс» — краў металічныя крыжы, агароджы і ланцугі з могілак, а потым здаваў іх на металалом. Агульная вага выкрадзенага складае не менш за 15 тон.

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, 40-гадовы мужчына кінуў асноўную працу і пачаў зарабляць на крадзяжах з пахаванняў. Ён выбіраў пераважна закінутыя і занядбаныя магілы, разлічваючы, што там зніклыя элементы ніхто не заўважыць або не заявіць пра гэта.

Злачынца дзейнічаў у чатырох раёнах: Смаргонскім, Астравецкім, Ашмянскім і Маладзечанскім. Яго затрымалі адразу пасля чарговага крадзяжу дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.

Злачынства раскрылася пасля таго, як у Астравецкі РАУС звярнуўся мужчына, які паведаміў пра знікненне двух металічных крыжоў з магілы сваякоў. Гэта і стала пачаткам расследавання.

Цяпер супраць затрыманага распачалі крымінальную справу.

Каментары1

  • ?
    08.08.2025
    Ну ўзяў сабе крыжык на памяць, хацеў сабе мо ланцуг ювялірны зрабіць на 15 тонн. Крымінал та ў чым? Хітразачосаны чхаць хацеў на Курапаты (увесь час крыжы нішчаць не без дапамогі "красаўцаў" і за кошт падаткаплацельшчыкаў). А тут чэл. рабіў рэінтэграцыю зямельных надзелаў, ну працягнуў спыненую Хітразачосаным прыватызацыю - і адразу гвалт што не падзяліўся з "красаўцамі"?

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці54

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі10

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране59

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць