Свет22

Муратаў папрасіў Трампа і Папу дабіцца вызвалення расійскіх палітвязняў

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, сузаснавальнік і былы галоўны рэдактар расійскай «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў звярнуўся да Дональда Трампа і Папы Льва XIV з просьбай уключыць у магчымыя перамовы паміж Расіяй і Украінай пункт пра палітвязняў.

Дзмітрый Муратаў

Дзмітрый Муратаў прапанаваў, каб расійскі кіраўнік Уладзімір Пуцін памілаваў тых вязняў, якія апынуліся ў турме за тое, што выступалі супраць вайны ва Украіне, а прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі — асуджаных прыхільнікаў «рускага свету», якія не здзяйснялі гвалтоўных злачынстваў.

На думку Муратава, такі гуманны крок мог бы выратаваць сотні жыццяў і дапамагчы людзям, якія знаходзяцца за кратамі толькі за сваё меркаванне.

Таксама паведамляецца, што 1 жніўня былыя расійскія палітвязні, вызваленыя ў 2024 годзе падчас абмену з ЗША, падпісалі дэкларацыю з заклікам да сусветных лідараў улічваць пытанне палітычных зняволеных у любых перамовах з Расіяй і Беларуссю.

Каментары2

  • Валенты
    08.08.2025
    Гэта пра тых "патрыётаў", якія не могуць дапусціць магчымасць паразы ў вайне ва Украіне? Ну, пабачым, чаму заходнікі за гэты час навучыліся.
  • .
    09.08.2025
    "дапамагчы людзям, якія знаходзяцца за кратамі толькі за сваё меркаванне"
    1) "якія апынуліся ў турме за тое, што выступалі супраць вайны ва Украіне";
    2) "прыхільнікаў «рускага свету», якія не здзяйснялі гвалтоўных злачынстваў".

    Нельга прыраўноўваць першых і другіх, нібыта абедзве катэгорыі сядзяць "толькі за меркаванне".
    Першыя сядзяць за тое, што былі супраць вайны, другія былі за вайну. Распальванне вайны - крымінальнае злачынства, гэта не проста словы, "меркаванне".

    У гэтым сэнсе "добры рускі" значна памыліўся.
    Магу зразумець, калі толькі гэтая прапанова - нешта накшталт абмену зняволенымі.

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць