Свет2020

Пуцін хоча, каб Украіна прызнала за ім увесь Данбас?

Паводле інфармацыі выдання Bloomberg, ЗША і Расія цяпер вядуць перамовы пра магчымую мірную дамову, якая можа замацаваць за Крамлём захопленыя ўкраінскія тэрыторыі.

Уладзімір Пуцін. Фота: Contributor Getty Image

Згодна з інфармацыяй ад амерыканскіх чыноўнікаў, бакі працуюць над падрыхтоўкай сустрэчы паміж прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным — яна можа адбыцца ўжо на наступным тыдні.

Пагадненне, якое абмяркоўваюць, мае на мэце замарозіць вайну і пачаць перамовы пра спыненне агню. Аднак крыніцы адзначаюць, што яна «няпэўная» і можа выклікаць супраціў з боку Украіны і еўрапейскіх саюзнікаў.

Расія патрабуе, каб Украіна перадала ёй усю ўсходнюю частку Данбаса і Крым. Гэта азначае, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павінен будзе аддаць загад аб вывадзе войскаў з часткі Луганскай і Данецкай абласцей, якія ўсё яшчэ кантралююцца Кіевам. Такі крок дасць Маскве тое, чаго яна не змагла дабіцца сілай з пачатку поўнамаштабнай вайны ў 2022 годзе.

Са свайго боку ў рамках пагаднення Расія нібыта пагодзіцца спыніць наступ у Херсонскай і Запарожскай абласцях, але пакуль незразумела, ці збіраецца яна адмовіцца ад іншых акупаваных тэрыторый, у тым ліку ад Запарожскай АЭС.

Перамовы фактычна накіраваныя на замарожванне канфлікту, хоць ЗША раней настойвалі на безумоўным спыненні агню перад пачаткам любога мірнага працэсу.

Калі пагадненне рэалізуецца, то гэта стане вялікай перамогай для Пуціна, які доўгі час імкнуўся да прамых перамоваў з ЗША. Для Зяленскага гэта можа стаць выбарам па прынцыпе «бяры або сыходзь» — з рызыкай страты тэрыторый. Еўропа ж баіцца, што за час перамір’я Расія можа аднавіць свае сілы.

Пакуль таксама незразумела, ці пагодзіцца Пуцін на магчымую трохбаковую сустрэчу з Трампам і Зяленскім. Некаторыя чыноўнікі сумняваюцца, што ён сапраўды гатовы скончыць вайну без дасягнення ўсіх сваіх мэтаў.

Каментары20

  • Didndo
    08.08.2025
    Придется признать. Финляндия признала потерю Карелии сейчас живет нормально.
  • Filipp
    08.08.2025
    "Калі пагадненне рэалізуецца, то гэта стане вялікай перамогай для Пуціна"
    Але ж іншыя альтэрнатывы якія? Эўропа тысячагоддзі ваявала і рухала сваі межы, па вынікам вайны. Чым сітуацыя адрозніваецца ад мінулых часоў?
  • Didndo
    08.08.2025
    Indrid Cold, Тайвань это Китай. Китай его заберет рано или поздно, И скорее всего мирным путем как Гонконг. Парламент Тайваня уже про-китайский. Осталось немного.

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Выбух на ракетнай базе пад Арэнбургам мог быць чарговым няўдалым выпрабаваннем ракеты «Сармат»7

У Беларусі выпусцілі гастранамічную карту краіны. Там ёсць не толькі дранікі6

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане3

«Статкевіча ў калоніі паспрабавалі кінуць пад станок, каб забіць. Ён адхіліўся і толькі зламаў руку» — Шульман пра пачатак 2010-х2

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ1

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць