Грамадства1111

«Ты яшчэ не стамілася?» Апублікавалі перапіску Мельнікавай, дзе ёй пагражалі

Дагэтуль невядома, што ж здарылася з былой спікеркай Каардынацыйнай рады Анжалікай Мельнікавай. Канадскае выданне Le Devoir апублікавала паведамленні, якія яна атрымлівала ад невядомага суразмоўцы ў 2024 годзе.

Паводле «Кіберпартызанаў», Мельнікава, прынамсі з 2023 года, мела блізкія адносіны з Аляксеем Лабеевым, агентам КДБ. У жніўні таго ж года яна ездзіла ў адпачынак на Кубу з ім.

Напрыканцы лютага 2025 года Мельнікава паляцела з дзвюма дочкамі ў Лондан, потым на Шры-Ланку і ў Дубай. Далей яе маршрут невядомы.

Паводле газеты Le Devoir (журналісты выпусцілі артыкул пра тое, як КДБ пераследуе беларускіх актывістаў), 12 красавіка 2024 года Мельнікава атрымала ў тэлеграме серыю паведамленняў з пагрозай.

У перапісцы да Анжалікі звяртаюцца «Ліка». «Хто ты?» — пытаецца яна. «Твой добры сябар», — адказвае ананімны суразмоўца, пасля чаго ідзе чарга пагроз. Ён згадвае пра вобшук і ўскосна заклікае яе пакаяцца, пайсці на супрацоўніцтва. Ён таксама згадвае адну з сябровак Мельнікавай па імені, нібыта для шантажу: «Ты ж памятаеш, што ў яе дзіця-інвалід, так? […] Ты стварыла ёй шмат праблем, але ўсё можна ўрэгуляваць».

У канцы перапіскі суразмоўца кажа, што «перадасць прывітанне» маці Мельнікавай.

Перапіска Мельнікавай і ананімнага суразмоўцы 12 красавіка 2024

Каментары11

  • Xrk
    09.08.2025
    Чалы і Гары Потар, кажуць што яе магчыма ўжо забілі, а яны сьмеюць такія рэчы выкладаць. Сорам!
  • Фэйспалм
    09.08.2025
    Хопіць пудрыць нам глузды! Якая гэта "перапіска Мельнікавай"? Гэта чарговы фэйкавы ўкід Латушкі, каб замасліць свае правады з Ціханоўскай.
  • Янка
    09.08.2025
    Красивый спектакль, ну дык дапамажыце польскай паліцыі раскрыць тую суперагентку. Бо доказаў у вас імаверна звыш даху

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць