Грамадства66

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках

У сацыяльных сетках шырока распаўсюдзілася відэа, нібыта з фермы ў вёсцы Антонаўка Добрушскага раёна. На кадрах бачна, як каровы ў загоне ходзяць па гразі і гноі. 

Скрын відэа

Запісы з’явіліся днём раней і былі выкладзены з ананімнага акаўнта, заўважыў «Флагшток». Ферма ў Антонаўцы сапраўды існуе — яна належыць дзяржаўнаму прадпрыемству ААТ «Чырвоная Буда», пра якое амаль няма згадванняў у інтэрнэце. Тэлефоны гаспадаркі недаступныя — магчыма, адключаныя.

@user92699710354165 #рекомендации#безпредел ♬ Грустный мотив - CJ AKO

Вядома, што ў 2018 годзе КДК выявіў на гэтым прадпрыемстве масавыя парушэнні: недахоп статка, прыпіскі вагі, завышэнне аб’ёмаў вытворчасці і скажэнне справаздачнасці.

Якасць відэа і недахоп падрабязнасцей не дазваляюць дакладна пацвердзіць, што здымкі зроблены менавіта на гэтай ферме.

@user92699710354165 #рекомендации #помогитеживотным #примитемеры ♬ Creepy and simple horror background music(1070744) - howlingindicator

Але пад відэа — тысячы каментароў, у якіх карыстальнікі дзеляцца сваімі назіраннямі — высветлілася, што праблема распаўсюджаная ў многіх сельгаспрадпрыемствах.

Частка каментатараў не верыць, што «такое магчыма ў Беларусі», але большасць сцвярджае, што падобная сітуацыя — звычайная з’ява. Некаторыя адзначаюць, што ўмовы ўтрымання буйной рагатай жывёлы на адкрытых загонах пагоршылі дажджы.

Карыстальнікі пішуць:

  • «Добрушскі раён увесь такі».
  • «80% такіх ферм у Беларусі».
  • «Такое безладдзе адбываецца ва многіх гаспадарках, у Рагачоўскім раёне (у бок Доўска) амаль паўсюдна! На паперы ўсё добра і гладка, а насамрэч — да слёз!»
  • «У мяне ў вёсцы такая ж ферма ёсць, пасля дажджоў каровы па вымя плаваюць».
  • «Калінкавіцкі раён, Замосце — тое самае».
  • «Я таксама такое бачыў, пакуль не агарадзілі бетонным плотам ад старонніх вачэй! Вёска Зарэчча, Мікалаеўскі сельсавет Светлагорскага раёна».

У каментарыях называюць і адрасы з іншых рэгіёнаў краіны.

Шмат хто з каментатараў і сам аўтар відэа хочуць, каб гэта «дайшло да Лукашэнкі». Пры гэтым адзначаецца, што той добра ведае пра агульную сітуацыю, але на публіку робіць «паказуху».

Каментары6

  • .
    11.08.2025
    И сказали они: вот бог твой, Израиль, который вывел тебя из земли Египетской! (Исх. 32:4)
  • Беда
    11.08.2025
    А что делать, если все, кто за буренками должен был убирать - в Варшаве на концерте Макса Коржа. А те, кто этим первым должен был обеспечивать социальную справедливость и насыщенную культурную жизнь - там же на гей-параде.
  • Вот
    11.08.2025
    Кто-то должен взяться за коров в этой стране или нет ? Сколько это безобразие будет продолжаться? Лучшие скотники пошли в ОМОН, и пожалуйста, вот.

Цяпер чытаюць

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Мост паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску будаваць не будуць1

Аляксандр Усік заявіў, што збіраецца ў будучыні балатавацца ў прэзідэнты Украіны2

20 гадоў таму ў Беларусі пачалі збіраць іранскія «Саманды». Як цяпер яны выглядаюць і колькі каштуюць?8

Спагаду да забітага Хаменеі выклікаюць здымкамі яго нібыта забітай унучкі. Але што дакладна вядома пра гэту гісторыю?10

На пажары ў Маладзечне загінулі трое. Адзін з іх скокнуў з акна і разбіўся

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

Побач з Колем Лукашэнкам часта можна бачыць аднаго і таго ж ахоўніка. Хто ён такі?8

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць