Грамадства1212

ChatGPT налічыў на адным са здымкаў з Плошчы Незалежнасці 23 жніўня 2020 года 134 тысячы чалавек

Пытаннем, колькі людзей выйшла пратэставаць у той дзень, задаўся журналіст Дзяніс Дудзінскі.

«Пытанне, якое цікавіла мяне яшчэ з 20-га года: колькі чалавек выходзіла на маршы? Спрабаваў па фота лічыць уручную — складана. Цяпер ёсць ChatGPT. Я ўзяў фота, дзе з вышыні больш дакладна бачна колькасць людзей і ў кадры максімальная тэрыторыя.

Дык вось, паводле падлікаў ШІ, на плошчы Незалежнасці (Леніна) у Мінску 23 жніўня 2020 года адначасова (!), не лічачы прылеглых вуліц, было 134 000 чалавек! Гэта шмат. Гэта вельмі-вельмі шмат. Гэта капец як шмат», — напісаў Дзяніс Дудзінскі.

Трэба зазначыць, што акцыя 23 жніўня 2020 года праходзіла па традыцыйнай у тыя тыдні схеме. Вялікая група сабралася на Плошчы Незалежнасці, а потым вялікая колькасць дэманстрантаў рушыла, як і 16 жніўня, да Стэлы, а потым пайшла да Палаца Незалежнасці, адкуль іх адціснулі сілавікі. Іншая частка пайшла праспектам да плошчы Якуба Коласа.

Менавіта ў гэты дзень Лукашэнка аблятаў Мінск на верталёце і з'явіўся з аўтаматам каля Палаца.

У той жа дзень шматтысячныя акцыі пратэсту прайшлі таксама ў дзясятках іншых гарадоў Беларусі.

Каментары12

  • Ганка
    15.08.2025
    Па-першае, на фота паказаны ня ўвесь натоўп, там яшчэ прылеглыя вуліцы былі напоўненыя людзьмі. Па-другое, людзі цэлы час прыходзілі і сыходзілі аж да вечара. Таму цяжка сказаць колькі ў суме людзей было ў той дзень на пратэсьце. Але калі на фота на плошчы налічылі 134 тысячы, то з прылеглымі вуліцамі будзе недзе 200 тысяч. А калі ўлічыць рух на працягу дня, то тысяч 400-500, як раней і агучвалася.
  • Horn
    15.08.2025
    23 жніўня было па ашчушчэніям менш, чым 16 жніўня. Трэба ж улічваць тое, што на плошчы гэта толькі частка. Калона была даволі доўгай
  • Галя з Камароўкі
    15.08.2025
    У чым пытанне? Выйшла 130 ці 140 тысяч? Якая розніца для тых, хто там быў? Усе бачылі на свае вочы. І калі хадзілі не ў цэнтр, то бачылі, колькі беларусаў падтрымлівае з балконаў ці аўтамабіляў. Другое пытанне: а дзе ўсе гэтыя смелыя людзі? Ну, паўмільена плюс-мінус выехала, але дзе вы ўсе, калі трэба паказаць, што мы есць?

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме4

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць