Свет33

Зяленскі прыбыў у Вашынгтон і зрабіў заяву

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Вашынгтон, дзе запланавана яго сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. У перамовах таксама прымуць удзел еўрапейскія лідары.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Ebrahim Noroozi, File

У сваім паведамленні ў тэлеграм-канале Зяленскі падзякаваў Трампу за запрашэнне і падкрэсліў, што імкнецца як мага хутчэй скончыць вайну. Але, на яго думку, у першую чаргу спыніць яе павінна Расія.

«Мы ўсе аднолькава хочам хутка і надзейна скончыць гэтую вайну. І мір павінен быць працяглым. Не так, як гэта было гады таму, калі Украіну прымусілі аддаць Крым і частку нашага Усходу — частку Данбаса, а Пуцін выкарыстаў гэта проста як плацдарм для новага нападу. Ці калі Украіне далі нібыта «гарантыі бяспекі» ў 1994 годзе, але гэта не спрацавала», — напісаў Зяленскі.

«Расія павінна скончыць гэтую вайну, якую сама і пачала. І я спадзяюся, што наша сумесная сіла з Амерыкай, з нашымі еўрапейскімі сябрамі прымусіць Расію да сапраўднага міру. Дзякуй!» — дадаў украінскі лідар.

Каментары3

  • Спадар
    18.08.2025
    Слава Украіне!!!
  • ходзім па коле
    18.08.2025
    Каб Еўропа і Амерыка хацелі прымусіць Расею да міру, то яны б гэта ўжо зрабілі.
    І калі б Зяленскі быў разумней, ён бы сыходзіў з таго, што яму трэба зрабіць так, каб Расея не хацела вайны - а для гэтага разабрацца з яе матывамі і дамовіцца.
  • Жвір
    18.08.2025
    ходзім па коле, матывы - адрадзіць імперыю ў былых межах, а бліжэйшае атачэньне, замежжа, загнаць пад свой уплыў... А цяпер дамоўцеся!

Цяпер чытаюць

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў краінам Блізкага Усходу памяняцца з Украінай: ракеты для Patriot на ўкраінскія дроны-перахопнікі

«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»1

«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай5

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус12

У Беларусь вярнуўся першы бусел ФОТАФАКТ4

У Бярэзінскім запаведніку прачнулася мядзведзіца Умка

Расія ўводзіць спіс машын, дазволеных як таксі. Збольшага ламачча ламаччам4

Затрыманы былы першы намеснік Міністэрства абароны Расіі Руслан Цалікаў5

Украіна збіла верталёт Ка-272

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць