Грамадства

Рыбалоўная крама адсудзіла ў жанчыны 500 рублёў за водгук на адну зорку на Яндэксе

Жанчына напісала, што вуда паламалася пасля першай жа рыбалкі. Але быў адзін нюанс.

Уладальніца рыбацкай крамы судзілася з жанчынай з-за негатыўнага водгуку ў інтэрнэце. Прадпрымальніца стварыла профіль крамы на картах у Google і Яндэкс. Гэтыя старонкі яна выкарыстоўвала для прасоўвання крамы.

Усё ішло няблага. На Яндэксе ў крамы было 13 станоўчых водгукаў і максімальная сярэдняя адзнака «5». Але 17 студзеня там раптам з'явіўся рэзка негатыўны водгук на адну зорку. Гучаў ён так: «Купіла вуду для дзіцяці на дзень нараджэння, у першы дзень зламалася. Свята сапсаванае».

Уладальніца крамы пайшла ў суд. Яна заявіла, што аўтарка водгуку наогул ні разу не была ў яе краме і тым больш нічога там не купляла. Пазоўніца адзначыла, што негатыўны і хлуслівы водгук нанёс шкоду рэпутацыі яе крамы, а таксама маральныя пакуты асабіста ёй.

«У выніку дзеянняў адказчыка пазоўніца пацярпела маральныя пакуты, якія праявіліся ў бяссонні, стрэсе, занепакоенасці пра лёс сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці, была вымушаная прымаць супакаяльныя прэпараты», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Вярхоўнага суда.

Прадпрымальніца запытала ў аўтаркі водгуку кампенсацыю ў 20 тысяч рублёў, а таксама папрасіла суд прымусіць жанчыну выдаліць водгук.

Адказчыца ў судзе прызнала, што нічога ў краме не купляла, але не пагадзілася з тым, што яна павінна нешта плаціць. Навошта яна тады пакінула такі водгук, застаецца загадкай. Жанчына яшчэ да суда свой водгук выдаліла, але адзнака ў адну зорку на карце засталася. 

Эканамічны суд Мінска ў выніку ўлічыў, што водгук ужо выдалены, і задаволіў пазоў толькі часткова. Замест 20 тысяч рублёў ён пастанавіў выплаціць прадпрымальніцы 500 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць