Грамадства66

У Барысаве знялі, як у двары раскашуюць пацучыныя зграі, а камунальнікі не рэагуюць ВІДЭА

Жыхарка Барысава з дома №182 па вуліцы Нармандыя-Нёман звярнула ўвагу гарадскіх уладаў на жахлівы стан двара. Паводле яе слоў, тэрыторыя вакол дома ператварылася ў сапраўдную сметніцу, а пляцоўка для буйнагабарытнага смецця акупаваная пацукамі. Жанчына адзначыла, што ЖЭУ-4 не працуе, і заклікала адміністрацыю горада звярнуць на гэта ўвагу, заўважыла BGMedia.

Скрыншот з відэа

Спачатку пацукоў тут бачылі рэдка і толькі ўначы, але пасля з’явілася відэа, дзе пацукі актыўныя і ў дзённы час, і іх процьма.

@user2136734587103

♬ оригинальный звук - Елена, Василий

Людзі з розных гарадоў Беларусі ў каментарах адзначаюць, што падобныя праблемы носяць сістэмны характар і не абмяжоўваюцца толькі Барысавам.

Асобна выклікае абурэнне тое, што камунальнікі актыўна знішчаюць бяздомных катоў, якія раней нібыта стрымлівалі рост пацучынай папуляцыі. Жыхары адзначаюць, што буйнагабарытнае смецце вывозіцца вельмі рэдка — раз у месяц або радзей, а майстры ЖЭУ часта адсутнічаюць.

Акрамя праблем з пацукамі, у доме ёсць і іншыя небяспечныя сітуацыі: з казырка падаюць камяні, падвалы затопленыя, у вадзе з’явілася цвіль, якая распаўсюджваецца ў кватэры. Жыхары скардзяцца, што нягледзячы на рэгулярныя плацяжы за вываз смецця, утрыманне жылля і капітальны рамонт, яны атрымліваюць толькі разруху і небяспеку для жыцця.

У каментарах людзі з іншых гарадоў — Полацка, Магілёва, Мінска — пацвярджаюць наяўнасць падобных праблем і ў іх: пацукі, заваленыя падвалы, рэдкі вываз смецця і адсутнасць рэальнай рэакцыі камунальных службаў.

Жыхары Барысава заклікаюць гарадскую адміністрацыю ўмяшацца і ліквідаваць гэтую праблему, бо іх дом — прыклад сістэмных праблем у працы ЖКГ, а не адзінкавы выпадак.

Раней пра нашэсце пацукоў паведамлялі жыхары іншай барысаўскай вуліцы — Гагарына.

Каментары6

  • Filipp
    27.08.2025
    Ёсік, Яны скажуць што нават пацукам добра жыць у Беларусі)
  • Жвір
    27.08.2025
    Кепская прыкмета, г.з. пацукі выжываюць людзей з той мясцовасьці.
  • Лдь
    27.08.2025
    Спачатку кіўбаса, а ўжо пасля вашая гэтая мова.

Цяпер чытаюць

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць