Грамадства44

З 1 верасня, уязджаючы ў Латвію, трэба запаўняць анкету

Замежнік абавязаны запоўніць анкету не пазней за 48 гадзін да перасячэння мяжы. Калі анкеты не будзе — можа чакаць штраф да 2000 еўра і дэпартацыя. Гэта датычыцца ўсяго, у тым ліку транзіту ў аэрапорце Рыгі.

Рыга. Ратушная плошча. Jon Hicks / Getty Images

З 1 верасня ў Латвіі ўступае ў сілу новая працэдура перасячэння мяжы для грамадзян шэрагу трэціх краін, у тым ліку і беларусаў.

Цяпер для ўезду трэба загадзя падаць інфармацыю пра сябе і чакаць пацверджання (або адмовы). Асноваю механізму з’яўляюцца папраўкі да Закону аб імміграцыі, прынятыя Сеймам 3 красавіка, а тэхнічную рэалізацыю ўскладзена на сайт eta.gov.lv.

Міністэрства ўнутраных спраў удакладніла, што замежнік абавязаны запоўніць анкету не пазней за 48 гадзін да перасячэння мяжы.

У анкеце трэба ўказаць мэту і тэрмін паездкі, маршрут, месца меркаванага знаходжання, кантактныя даныя, а таксама звесткі аб службе ў дзяржаўных структурах або ўдзеле ў выбарах (то-бок дэпутацтва). 

Падаваць дадзеныя трэба асабіста — за іх непрадстаўленне ці скажэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць (штраф да 2000 €). 

Пасля адпраўкі анкеты ўязны атрымае адказ на пазначаны электронны адрас — пацверджанне або адмова. Дазваляецца падаваць звесткі і раней за 48 гадзін, але калі планы змяняюцца — трэба абнавіць інфармацыю адпаведна.

Калі чалавек уязджае транзітам і не мае кантактаў у Латвіі, неабходна пазначыць толькі даступныя кантактныя даныя.

Папраўкі распаўсюджваюцца на грамадзян трэціх краін, у якіх няма латвійскай візы або віду на жыхарства, і якія не з’яўляюцца грамадзянамі ЕС, краін NATO, Швейцарыі або Бразіліі. Такім чынам, пад новыя патрабаванні трапляюць, напрыклад, грамадзяне Беларусі і Украіны

Сістэма разлічана на тое, каб прадастаўленыя звесткі маглі выкарыстоўваць органы бяспекі і праваахоўныя структуры для ацэнкі рызык. Калі такія рызыкі будуць выяўлены, уезд у Латвію канкрэтнай асобе могуць абмежаваць.

Каментары4

  • Імя
    29.08.2025
    Дык з візай ці ВНЖ іншай краіны ЕС таксама трэба запаўняць?
  • Imia
    29.08.2025
    Імя, treba.
  • %
    29.08.2025
    Імя, менавіта так )

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі54

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі палітолаг сыграе бандыта ў польскім крымінальным серыяле2

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку73

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?7

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі54

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць