Выданне аўтарства вядомага гродзенскага гісторыка Аляксандра Краўцэвіча мае аблегчыць прыгатаванне лекцый і заняткаў для выкладчыкаў ВНУ, а таксама самастойнае вывучэнне праблемы генезісу Вялікага Княства Літоўскага, піша тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Артыкулы, рэцэнзіі і дыскусіі, змешчаныя ў выданні, дэталізуюць важныя аспекты праблемы і паказваюць звязаныя з ёй супярэчнасці не толькі навуковага характару. Дапаможнік створаны на аснове манаграфій Аляксандра Краўцэвіча «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» і «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага 1248—1377 г.».
Раней навучальны дапаможнік «Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага» з’явіўся ў сеціве ў электронным выглядзе. На яго вокладцы — малюнак-рэканструкцыя Наваградка XIII-XIV стагоддзяў аўтарства мастака Паўла Татарнікава.
Каментары