Грамадства11

Стала вядома імя беларускага дыпламата ў Чэхіі, які мог мець дачыненне да шпіёнскай сеткі

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода», гэтым дыпламатам можа быць Мікалай Дукшта, які, паводле чэшскіх звестак, займае ў беларускай амбасадзе ў Празе пасаду дарадцы і займаецца адміністрацыйнымі справамі.

Пасольства Беларусі ў Чэхіі. Фота: facebook.com/BelEmbassyCz

Пра выкрыццё сеткі беларускіх спецслужбаў, якая дзейнічала ў Еўропе, чэшскія сілавыя структуры паведамілі вечарам панядзелка 8 верасня. Тады ж стала вядома пра затрыманне ў Румыніі былога намесніка кіраўніка Службы разведкі і бяспекі Малдовы 47-гадовага Аляксандра Балана. Яго абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Беларусі і здрадзе дзяржаве шляхам перадачы інфармацыі, якая складае дзяржаўную тайну.

Паводле інфармацыі спецслужбаў Чэхіі, дачыненне да справы мае «беларускі разведчык, які працаваў у Чэхіі пад прыкрыццём дыпламата». Так гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Службы бяспекі і інфармацыі Чэхіі.

«Мы раскрылі беларускую разведвальную сетку ў Еўропе! Служба разведкі і бяспекі сумесна са спецслужбамі Румыніі і Венгрыі паспяхова ўмяшалася і раскрыла беларускую разведвальную сетку, выбудаваную ў Еўропе. У сувязі з гэтай міжнароднай аперацыяй прынята рашэнне аб высылцы беларускага разведчыка, які працаваў у Чэхіі пад прыкрыццём дыпламата», — піша чэшская спецслужба ў сацсетцы X.

На запыт «Радыё Свабода» прадстаўнік Службы бяспекі і інфармацыі Чэхіі (BIS) адказаў, што публікацыя дадатковай інфармацыі па справе можа пашкодзіць расследаванню, якое працягваецца.

Паводле інфармацыі «Радыё Свабода» з дыпламатычных крыніц, гаворка можа ісці пра супрацоўніка амбасады Беларусі ў Празе Мікалая Дукшту. Прынамсі з 2024 года ён займае там пасаду дарадцы і займаецца адміністрацыйнымі пытаннямі.

Імя Мікалая Дукшты афіцыйна апублікавана сярод спісу супрацоўнікаў беларускай амбасады ў Празе, які размешчаны на сайце МЗС Чэхіі.

На тэлефанаванні «Свабоды» ў амбасадзе Беларусі ў Чэхіі ў аўторак 9 верасня не адказалі.

Паводле базы даных арганізацыі былых беларускіх сілавікоў BelPol, у Беларусі ёсць тры чалавекі з імем Мікалай Дукшта.

«Ніхто з іх, паводле нашых даных, не мае пазнакі аб сувязі з дыпламатычнай службай альбо нечым такім, — кажа «Свабодзе» прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар. — Я таксама праверыў гэтых людзей на наяўнасць пашпартоў прыкрыцця. Яны іх не маюць».

Па словах Уладзіміра Жыгара, у дасяжнай BelPol базе даных ёсць звесткі пра ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама пра грамадзян іншых краін, якія маюць дазвол на жыхарства ў Беларусі.

«Пытанне ў іншым, — дадае Жыгар. — Магчыма, чалавек з такімі данымі — гэта легендаваная асоба. І яго сапраўдныя ініцыялы, імя і прозвішча іншыя. А пашпарт прыкрыцця быў зроблены не так даўно. Тады ў нашай базе можа не быць такіх звестак».

Адзін з наяўных у базе людзей з іменем Мікалай Дукшта мае прафесію будаўніка, працаваў у адным з гродзенскіх будаўнічых упраўленняў, на «Кераміне» і ў «Белмытсэрвісе».

«Пасля 2011 года пра гэтага чалавека няма ніякіх звестак, — дадае Жыгар. — У нас няма ніякіх даных, што ён працаваў на дыпламатычнай службе альбо ў сілавых структурах».

Паводле паведамленняў аб выкрыцці беларускай шпіёнскай сеткі, дачыненне да яе таксама можа мець дэмакратычны актывіст, які да нядаўняга часу працаваў таксістам у адным з памежных польскіх гарадоў. Яго імя пакуль невядома.

Каментары1

  • Беларус
    09.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы4

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак15

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя2

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці5

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць