Грамадства22

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»

Былы галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Алесь Манцэвіч расказаў на прэс-канферэнцыі былых палітвязняў жахлівую гісторыю, у якім стане адбывае пакаранне адзін з прафсаюзных актывістаў і культурны дзеяч Вацлаў Арэшка. 

Аляксандр Манцэвіч. Скрыншот з відэа

«Я першы час у калоніі спаў на суседняй шконцы з ім. Спачатку ён бачыў, а пасля аслеп. Удзень Вацлаў пытаецца: ці сёння сонца на небе ёсць? Самае страшнае, што ён уначы вымушаны навобмацак хадзіць у туалет. Падае, разбіваецца ў кроў…»

Цяпер 70-гадовага Вацлава Арэшку затрымалі 19 красавіка 2022 года. У той дзень адначасова былі арыштаваныя кіраўнікі і найбольш вядомыя актывісты беларускіх незалежных прафсаюзаў. Амаль праз год, у студзені 2023-га, Вацлаў Арэшка быў асуджаны на 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сярод трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паводле якіх асудзілі актывіста, быў артыкул 361-1 пра стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» і ўдзел у ім.

Гэткім фармаваннем беларускія ўлады прызналі прафсаюз РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці), у якім Арэшка рэдагаваў бюлетэнь прафсаюзаў РЭП.

Цяперашні палітвязень калоніі «Ваўчыныя норы» Вацлаў Арэшка таксама вядомы як дзеяч беларускай культуры, ён займаўся рэдактарскай і літаратурнай дзейнасцю.

Вацлаў Арэшка працаваў у Тэатры юнага гледача і Нацыянальным мастацкім музеі, выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, распрацаваў праграму новага навучальнага курса «Гісторыя і тэорыя культуры Беларусі», вёў раздзел кніжных і камп'ютарных рэцэнзій у «Нашай Ніве», рэдагаваў электронны сайт-архіў «Вытокі», выступаў як актывіст ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў», ініцыяваў стварэнне «Кнігі гонару Курапатаў» у памяць пра ахвяр рэпрэсій.

@nashanivanews Пажылы палітвязень Вацлаў Арэшка за кратамі цалкам аслеп #минск #минскаяобласть #новости #беларусь ♬ som original - SpxMac

Як літаратар Вацлаў Арэшка друкаваўся ў часопісах «Спадчына» і Arche, перакладаў са старапольскай мовы творы беларускага барока.

Каментары2

  • Х
    12.09.2025
    Маладзечанская газета гэта раёнка. Манцэвіч кіраваў "Рэгіянальнай газетай" з офісам у Маладзечне
  • Максим Дизайнер
    12.09.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку48

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Усе навіны →
Усе навіны

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі18

У Празе судзяць футбольнага фаната за замах на забойства беларуса2

У Брэсце адкрылі музей зубра1

Байцы ГУР і УСУ пабіліся каля санаторыя за права на гэту тэрыторыю, 10 чалавек узялі ў закладнікі53

«Спачатку тры гадзіны мы сядзелі ў самалёце». Як беларусы пакутуюць праз рэгулярнае закрыццё аэрапорта ў Вільні8

З уласным басейнам. На «Грушаўцы» адкрываецца дзіцячы сад ад камерцыйнага забудоўшчыка5

Якія спектаклі назвалі найлепшымі ў Беларусі? Падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі1

У Беларусі сталі прадаваць банкаўскія карткі на запраўках і ў супермаркетах10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку48

«Калі мне прыляціць, я гатовая». Наста Рагатко — пра сэкс-сцэну ў сваёй кнізе, прарасійскіх сваякоў, Гаюн і Матольку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць