Грамадства11

У Мінску школьнікі залезлі ў дэпо і разграмілі кабіну цягніка

У Мінску група школьнікаў зрабіла пагром у пустым электрацягніку Stadler на тэрыторыі маторвагоннага дэпо. Паводле даных міліцыі, падлеткі пашкодзілі кабіну цягніка, а агульны памер нанесеных страт ацанілі ў 54 тысячы беларускіх рублёў.

Скрыншот з відэа

У сацсетках сталічнай міліцыі апублікавалі відэа, якое здымалі самі школьнікі. Яны залезлі ў пусты электрапоезд, пашкодзілі тры інфармацыйныя маніторы ў галоўным вагоне і з дапамогай вогнетушыцеля разнеслі прыборную панэль кабіны.

Сілавікам даволі хутка ўдалося высветліць асобы хуліганаў — імі аказаліся 14– і 15-гадовыя школьнікі, а таксама яшчэ адзін хлопчык 11 гадоў, які непасрэднага ўдзелу ў пранікненні ў цягнік, праўда, не прымаў.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення па арганізацыі аховы грамадскага парадку і прафілактыцы міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Сяргея Гарохава, падлеткі «прагулку» па дэпо загадзя спланавалі, а відэа здымалі, каб паказаць сябрам свае «подзвігі».

За такія дзеянні супраць падлеткаў распачалі крымінальную справу, а матэрыялы перададзеныя ў камісію па справах непаўналетніх. Адзін з фігурантаў ужо раней трапляў у поле зроку міліцыі, таму разглядаецца пытанне пра накіраванне яго ў спецыяльную ўстанову закрытага тыпу.

Акрамя гэтага, міліцыя наведала школы, дзе вучацца фігуранты, і правяла прафілактычныя лекцыі, а таксама сустрэчы з бацькамі. 

Каментары1

  • Не, мы былі разумнейшымі
    12.09.2025
    Нейкае пакаленне ёлупняў расце - нашкодзіць, усё зафіксаваць на мабільны, а потым выкласці ў інтэрнэт. Дык адразу на сайт мус ці ў іхны тэлеграм-бот дасылайце.

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна паведаміла, што іх грамадзянскі шлюб завершаны7

Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка10

Беларуска паказала вячэру за 1600 рублёў у новым мінскім рэстаране. У сацсетках спрачаюцца пра цэны3

Макс Корж выпусціў кліп па матывах скандальнага канцэрта ў Варшаве. Гэта выглядае як маніфест25

Гэтай ноччу тэмпература апускалася да 27 градусаў

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей80

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў20

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць