Грамадства44

Візавы цэнтр Іспаніі ў Маскве, якім карысталіся многія беларусы, спыніў прыём дакументаў

Прычынай прыпынення прыёму заяў і выдачы віз называюцца тэхнічныя прычыны. 

Трыумфальная арка ў Барселоне. Фота: Wikimedia Commons

Пры пераходзе на старонку Генеральнаага консульства Іспаніі ў Маскве, гасцей сустракае паведамленне, якое паведамляе, што візы больш не выдаюць. Пра гэта піша выданне «Точка».

Асабліва непрыемным сюрпрызам паведамленне стала для тых, хто ўжо чакае свой «шэнген». Генеральнае консульства Іспаніі ў Маскве выбіралі многія беларусы, каб атрымаць шэнгенскую візу.

«Паважаныя заяўнікі! Звяртаем вашу ўвагу, што па тэхнічных прычынах Генеральнае консульства Іспаніі ў Маскве не будзе прымаць заявы да наступнага паведамлення. Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні.

Дакладна невядома, што стала прычынай такога рашэння дыппрадстаўніцтва. Многія звязваюць гэта з тым, што ў новым пакеце санкцый ЕС мае намер узмацніць сваю візавую палітыку ў дачыненні да грамадзян Расіі.

Каментары4

  • Кес
    14.09.2025
    Хто ставіць лайкі на навіну ў тэлеграме? Што за людзі злыя?
  • Клаўс
    14.09.2025
    Кес, калі вы за пяць гадоў пакуль былі адчынены межы і візы давалі амаль што ўсім не выехалі - гэта ўжо вашы праблемы. Вас папярэджвалі што жалезная заслона апусціцца так ці інакш.
  • Кес
    14.09.2025
    Клаўс, я ўжо амаль 4 гады жыву за мяжой і з моманту выезду ніколі туды не ездзіў. Але сям'я там. Але пра такія сітуацыі вы, мабыць, нават не задумваецеся

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве былы намміністра скончыў жыццё самагубствам і ў перадсмяротнай запісцы абвінаваціў жонку2

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА12

Прызначаны новы кіраўнік Віцебшчыны5

Кронпрынц Ірана паабяцаў прызнаць Ізраіль і спыніць ядзерную праграму4

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС5

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год38

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць