Свет33

Тэгеран ухваліў аднаўленне супрацоўніцтва з МАГАТЭ

Вярхоўны савет нацыянальнай бяспекі Ірана ўхваліў раней падпісаныя дамоўленасці аб аднаўленні супрацоўніцтва з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі.

Дакумент быў падпісаны 9 верасня ў Каіры генеральным дырэктарам МАГАТЭ Рафаэлем Гросі і міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы пры пасрэдніцтве міністра замежных спраў Егіпта Бадра Абдэль-Аты, піша Deutsche Welle.

Як вынікае з тэксту заявы, выкананне дамоўленасцяў будзе залежаць ад забеспячэння бяспекі іранскіх ядзерных аб’ектаў.

Супрацоўніцтва паміж Тэгеранам і МАГАТЭ было прыпынена пасля 12-дзённай вайны ў чэрвені, калі Ізраіль і ЗША нанеслі ўдары па ядзерных аб’ектах Ірана ў Форда, Натанзе і Ісфахане. У адказ Ісламская Рэспубліка атакавала Ізраіль серыяй удараў ракетамі і дронамі. Інспектары МАГАТЭ былі высланы з краіны 2 ліпеня па ўказе прэзідэнта Ірана Масуда Пезешкіяна, які абвінаваціў прадстаўнікоў агенцтва ў бяздзейнасці падчас атак на ядзерныя аб’екты.

Раней Рафаэль Гросі настойваў на тым, каб Тэгеран дазволіў правесці міжнародную праверку на трох ядзерных аб’ектах, пашкоджаных падчас вайны ў чэрвені 2025 года, для ацэнкі шкоды і запасаў узбагачанага ўрану. Урад у Тэгеране неаднаразова адмаўляў інспектарам агенцтва ў такой праверцы.

Каментары3

  • Ёсік
    14.09.2025
    А што так, у персаў ўся фанабэрыстасьціь зьнікла, што пайшлі на супрацоўніцтва?
  • Катманду
    14.09.2025
    Фраер здаў назад
  • Барадзед
    14.09.2025
    А все таки, как там часы, отменяющие время до уничтожения Израиля?

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць