Эканоміка77

У Літве затрымалі больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Груз прызначаўся для Беларусі

Супрацоўнікі Клайпедскай мытні затрымалі два марскія кантэйнеры, у якіх знаходзілася больш за 50 тон напаўняльніка для каціных туалетаў. Высветлілася, што гэты груз трапляе пад міжнародныя санкцыі, а ягоная перавозка ў Беларусь забароненая, піша Delfi.

Кантэйнеры прыбылі ў порт Клайпеды з нямецкага Гамбурга, а прызначаліся яны для дастаўкі ў Беларусь. Адпраўнікам грузу была кітайская кампанія. Прадстаўнік кампаніі падаў дзве транзітныя дэкларацыі, у якіх пазначалася, што ў кантэйнерах знаходзіцца звычайны напаўняльнік для каціных туалетаў.

Аднак падчас фізічнай праверкі мытнікі заўважылі, што груз, магчыма, адзначаны няправільным кодам тавару, які не адпавядае рэальнай класіфікацыі. Падазрэнні пацвердзіліся: калі выкарыстоўваць правільны код, напаўняльнік трапляе ў катэгорыю тавараў, якія знаходзяцца пад санкцыямі, а таму яго перавозка ў Беларусь забароненая.

За такое парушэнне міжнародных санкцый прадугледжаная адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 515 літоўскага Кодэкса аб адміністрацыйнай адказнасці. Асобы, якія нясуць адказнасць за гэты груз, могуць атрымаць штраф да 6000 еўра, тавар таксама можа быць канфіскаваны.

Каментары7

  • %
    19.09.2025
    Аей, вось гэта спецаперацыя, вось гэта сакрушальны ўдар, вось гэта перамога. Ну малайцы, такая навіна на ноч. Можна спаць цалкам заспакоеным, Лукашенке засталось ужо нічога
  • Жора
    19.09.2025
    Як гаспадар ката, ад яго імя і з ягонай згоды заяўляю пратэст санкцыёншчыкам і летувісам! Свабоду каціным гранулам! Вашыя санкцыі б'юць па сваіх!
  • Жвір
    19.09.2025
    Бедныя беларускіе каты, як жа ім быць у такіх нечалавечых варунках, праз людзкую дурату, нават у туалет добра не схадзіць... Санкцы...

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

Лукашэнка на Лагойшчыне пакалупаўся вілкамі ў цялячым гноі32

Праз порт у Клайпедзе ў мінулым годзе перавезлі каля 1 мільёна тон беларускіх і расійскіх грузаў5

У Дубаі абломкі іранскай ракеты ўпалі каля пяцізоркавага гатэля ВІДЭА2

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць