Меркаванні2323

«Міколу Статкевіча шкада як чалавека, але не як быкаўскага героя»

Культуролаг Юлія Чарняўская паглядзела на гераічны ўчынак Міколы Статкевіча, які 11 верасня на беларуска-літоўскай мяжы паставіў прынцыпы вышэй нават за жыццё, з нечаканага боку. 

Мікола Статкевіч на мяжы

Вось што дзіўна. Мы ўсе захапляемся кнігамі Васіля Быкава. Пастаянна гаворым пра яго веліч. Цытуем. А потым бачым учынак Міколы Статкевіча. І частка, даволі вялікая, з нас пачынае казаць: а навошта, маўляў, гэта было, каму ён хацеў даказаць, столькі намаганняў было зроблена, каб ён выйшаў, а ён… і далей па тэксце.

А між тым Статкевіч зрабіў учынак цалкам у логіцы быкаўскіх герояў. Лепш пайсці на смерць, прыняць згубную рэальнасць вось так, да мяжы сумленна, чым цешыць сябе ілюзіямі, спадзявацца на ласку таго, хто сёння ў сіле.

Быкаўскі экзістэнцыйны герой куды мацнейшы за моцных: зганьбаваны Алесь Мароз, слабы і хворы Сотнікаў, Сцепаніда. Гэта герой барацьбы з абсурдам шляхам свайго жыцця. Гэта адзінае, што ён можа гэтаму абсурду супрацьпаставіць.

Альбо мы не чыталі Быкава, альбо заплюшчылі вочы на нязручнае для нас, занадта катэгарычнае, але самае галоўнае, пра што ён пісаў. Нам так лягчэй: страх часта мімікруе пад розум. Быкаўскі герой нязручны, ён для нас жывы дакор.

Мне вельмі шкада немаладога і, думаю, не надта здаровага Міколу Статкевіча, чалавека шкада, фізічнае цела. Але быкаўскага героя Міколу Статкевіча мне не шкада.

Я не маю права шкадаваць быкаўскага героя, сама б я так не змагла. Я і не змагла, кішка тонкая. Ён выбраў сам, значыць, ён вольны. І, як героя іншага экзістэнцыяліста, Сізіфа у Камю, варта ўяўляць яго шчаслівым.

Каментары23

  • Сцяпан
    20.09.2025
    Ды не захапляемся мы кнігамі Быкава, дзе Мурло-Пшанічны-падкулачнік - здрайца, а сацыяльна наш злодзей Свіст - герой.

    Дарэчы, хтосьці ўвогуле захапляецца творчасцю Быкава?
  • А
    20.09.2025
    Таварыш Сцяпан, не тыя кнігі вы чыталі. Быкаў жыў у савецкі час, яго погляды з часам трансфармоўваліся. Усе пісьменнікі павінны былі мець творы,якія хваляць савецкую сістэму. Таго ж Быкава ледзьве не рэпрэсавалі за Мёртвым не баліць. Вось гэта і трэба чытаць, а не тое ідэалагічна выверанае, чым напіхвалі ў школе. Яшчэ Доўгая дарога дадому, На чорных лядах, Аблава. Мяркую, вы пра такія не чулі?!
  • !?
    20.09.2025
    Загаловак артыкула перакручвае, скажае думку аўтаркі:
    "Статкевіч зрабіў учынак цалкам у логіцы быкаўскіх герояў" і далей "Я не маю права шкадаваць быкаўскага героя, сама б я так не змагла. Я і не змагла, кішка тонкая."

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску1

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

У Львове прызыўнік напаў на работніка ваенкамата і перарэзаў яму горла6

Латвія апублікавала імя беларускага шпіёна і імёны яго расійскіх калег3

Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах1

Загадчык аддзялення бальніцы пісаў пра «абасцаных алкашоў». Як адрэагавала кіраўніцтва?12

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое4

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне32

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк5

Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі10

Прыпынена дзеянне пасведчання выдавецтва «Тэхналогія»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску1

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць