15 верасня ў тыктоку акаўнты, звязаныя з прапагандай, праводзяць новую ўстаноўку.

«Вызвалены» экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага.
69-гадоваму падпалкоўніку-ракетчыку давялося высадзіць нагою дзверы аўтобуса, каб выскачыць у нейтральнай зоне між Беларуссю і Літвой, калі яго спрабавалі дэпартаваць 11 верасня.
Статкевіча арыштавалі яшчэ да выбараў 2020 года. Апошнія 2 гады і 7 месяцаў трымалі ў рэжыме інкамунікада ў памяшканні камернага тыпу ў калоніі Глыбокага — ад яго не было ні слова, ні вестачкі.
У пятніцу 12 верасня боты-прапагандысты праводзілі лінію «Мікола знік, а змагары яго нават не шукаюць».
Пад сённяшнімі ролікамі ў тыктоку — новая ўстаноўка. Боты робяць акцэнт на матэрыяльнай шкодзе, нанесенай аўтобусу.




Міколу Статкевічу 69 гадоў. Ён нарадзіўся на Случчыне ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (МВІЗРВ), служыў у войску, абараніў кандыдацкую дысертацыю, выкладаў у МВІЗРВ.
У 1991 годзе выйшаў з КПСС і стаў адным з заснавальнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў, якое дамагалася стварэння нацыянальнай арміі і абароны незалежнасці.
З 1995 года актыўна займаецца палітыкай, узначаліў БСДП (Народная Грамада). Арганізоўваў шматлікія акцыі пратэсту, за што неаднаразова арыштоўваўся і асуджаны.
У 2010 годзе быў кандыдатам у прэзідэнты. Пасля ўдзелу ў акцыі 19 снежня 2010 года асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены ў 2015 годзе.
Зноў актыўна ўдзельнічаў у палітычных кампаніях і пратэстах.
У маі 2020 года, яшчэ да пачатку пратэстаў, быў арыштаваны. Асуджаны на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
Каментары