Здарэнні66

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка

Яна рабіла спірт дома. Затым прадукцыю дастаўляў яе знаёмы Мікалай Б.

Вытворчасць была арганізавана ў прамысловых маштабах

У Сланцах (Ленінградская вобласць) у выніку атручвання сурагатным алкаголем памерлі 19 чалавек. Вядома, што сурагат вырабляла 60‑гадовая выхавацелька дзіцячага садка Вольга С, паведамляюць «Осторожно, новості».

Яна рабіла сурагат дома. Затым прадукцыю дастаўляў яе знаёмы Мікалай Б. Абодва падазраваныя затрыманыя.

Адной з пацярпелых стала 75‑гадовая жонка Мікалая — Галіна Б. 25 верасня яна паступіла ў бальніцу ў крайняй ступені цяжкасці.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці двум або больш асобам». Зараз следчыя органы высвятляюць асобы ахвяр.

Не выключана, што колькасць ахвяр будзе расці.

Каментары6

  • )
    26.09.2025
    Калі б яны не загінулі ад алкаголю, то загінулі б ў так званай СВА.
  • Ну-ну
    26.09.2025
    ) , калі б іх не забіў сурагатны алькаголь, гэта зрабілі б жаўнеры НАТО! :D :D :D
  • Filipp
    26.09.2025
    ) , Добры жарт, сапраўды ён канешне злы, але ж к месцу!

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads11

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads11

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць