Спорт22

Святлана Ціханоўская сустрэлася з легендарным украінскім футбалістам Андрэем Шаўчэнкам

Сустрэча адбылася ў Нью-Ёрку ў рамках уручэння ўзнагароды Atlantic Council Global Awards, дзе былі кіраўнік Міжнароднай федэрацыі футболу Джані Інфанціна, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей.

Фота Дзяніса Кучынскага

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Андрэем Шаўчэнкам — легендарным украінскім футбалістам, уладальнікам Залатога мяча і прэзідэнтам Украінскай асацыяцыі футбола, паведаміў «Нашай Ніве» дарадца дэмакратычнай лідаркі Дзяніс Кучынскі.

Сустрэча адбылася ў Нью-Ёрку ў рамках уручэння ўзнагароды Atlantic Council Global Awards, дзе былі кіраўнік FIFA Джані Інфанціна, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей.

На цырымоніі Святлана Ціханоўская разам з Сяргеем Ціханоўскім і сваімі дарадцамі сустрэлася з Андрэем Шаўчэнкам. Яны правялі некалькі гадзін за адным сталом падчас цырымоніі.

Ціханоўская падзякавала Андрэю Шаўчэнку за прынцыповую пазіцыю і падтрымку Украіны. Яна адзначыла яго дзейнасць як амбасадара дзяржаўнай ініцыятывы UNITED24, якая сабрала мільёны еўра на медыцынскія і гуманітарныя патрэбы, і як пазаштатнага дарадцы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Шаўчэнка адкрыта падкрэслівае, што спорт не можа быць па-за палітыкай, і выступае за тое, каб расійскія і беларускія праўладныя спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў.

Ён арганізаваў разам з футбалістам Аляксандрам Зінчанкам Game4Ukraine у Лондане, сродкі з якога пайшлі на аднаўленне школы ў Чарнігаўскай вобласці, а таксама ўдзельнічае ў дабрачынных аўкцыёнах і праграмах падтрымкі ўкраінскіх дзяцей-бежанцаў.

Андрэй Шаўчэнка і Дзяніс Кучынскі

У размове з Андрэем прадстаўнікі Ціханоўскай таксама падкрэслілі, што ў Беларусі ў 2020 годзе шмат спартоўцаў выступілі супраць дыктатуры, адмовіліся ўдзельнічаць у лукашэнкаўскіх турнірах і паказалі, што спорт не ёсць па-за палітыкай. Таму вельмі важна падтрымліваць і беларускіх спартоўцаў, якія мелі мужнасць адкрыта заявіць пра сваю пазіцыю, адзначыў Дзяніс Кучынскі.

Каментары2

  • Рыгор
    27.09.2025
    проста капец
  • Жвір
    27.09.2025
    Спорт ня можа быць не па-за палітыкай толькі ва ўмовах адзінства й салідарнасьці з боку іншых інстытуцыяў грамадзтва, усяго грамадства, інакш ён загіне, спыніць існаваньне, папоўніць шэрагі замежных спартовых арганізацыяў і будзе прадстаўляць іншыя дзяржавы.
    Гэтаксама можна кінуць кліч - медыцына ня можа быць па-за палітыкай, адукацыя ня можа быць па-за палітыкай, транспарт, і т.д., выключыць іх з міжнародных кантактаў, зганьбіць усіх, хто там застаўся, і абвясьціць памагатымі антычалавечвга рэжыму, ды абкласьці пагардай.
    Гэта ня правільны падыход. Нават у кірунку Паўночнай Карэі такі падыход не ўжываецца, а тая краіна не акупаваная ворагам, як Беларусь.

    Рэжым робіць усё, каб у краіне не было ніякіх вольных грамадзкіх ініцыятываў, любы голас нязгоды душыцца, разгул тыраніі, тысячы палітзьняволеных, паўміл'ёна бежанцаў, а тых, хто ня зьбег, прапануюць во гнобіць за маўчаньне, прапануюць лічыць іх саўдзельнікамі рэжыму (тут - спартоўцаў), трымаць іх у абструкцыі...
    А вы зможаце ім дапамагчы ? Ага, як жа, прыклад тысячаў зьняволеных адказвае на пытаньне за вас, спадар Шаўчэнка...

Цяпер чытаюць

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Усе навіны →
Усе навіны

Меланія Трамп упершыню старшынствавала на Радзе Бяспекі ААН ФОТАФАКТ6

Бяляцкі вярнуўся ў фэйсбук: «Ніводнага дня ў турме я не шкадаваў за зробленае»1

Побач з Колем Лукашэнкам часта можна бачыць аднаго і таго ж ахоўніка. Хто ён такі?8

Зяленскі прапанаваў арабскім лідарам дапамагчы збіваць іранскія дроны, калі яны пераканаюць Пуціна пайсці на перамір'е

Украінскай зборнай на Паралімпіядзе забаранілі выкарыстоўваць форму з выявай карты краіны2

З 1 сакавіка з'явіліся дзіцячыя садкі для малых да двух гадоў. Што пра гэта думаюць бацькі?2

У ААЭ, Катары і Амане застаюцца больш за тры тысячы беларускіх турыстаў2

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай27

Марк Рутэ: Еўропа падтрымлівае ўдары па Іране, але ўдзельнічаць у іх не будзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі2

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць