Свет

Авіякампанія ўвяла опцыю «вольнае крэсла побач», але яго яшчэ трэба выйграць

Апытанне пасажыраў 2023 года паказала, што 42% гатовыя заплаціць за тое, каб месца ў самалёце па суседстве засталося незанятым.

Фота: Robert Myers /commons.wikimedia.org

Авіяперавозчык Virgin Australia ўводзіць опцыю «свабоднае ад суседзяў месца» на некаторых унутраных і бліжнемагістральных маршрутах, прычым афармляе гэта ў выглядзе гульні — у адрозненне ад авіякампаній, якія дазваляюць проста выкупіць дадатковыя крэслы, піша «Еўраньюс». Цяпер пасажыры, якія забраніравалі білет эканом-класа ў Vrgin Australia, могуць прыняць удзел у свайго роду аўкцыёне.

Аплаціўшы свой білет, яны пакідаюць заяўку на пустуючае побач месца ў дадатку кампаніі і паказваюць, колькі гатовыя заплаціць за камфорт. Стаўкі прымаюцца ад 30 аўстралійскіх даляраў (17 еўра). Пераможцы атрымліваюць апавяшчэнне не пазней чым за дзве гадзіны да запланаванага вылету.

Праўда, ёсць рызыка таго, што падчас анлайн-таргоў месца выкупяць з іншай анлайн-платформы. У гэтым выпадку аўкцыён анулюецца і пасажыры атрымліваюць пастаўленыя грошы назад.

Virgin Australia ўвяла гэтую опцыю пасля апытання пасажыраў, праведзенага ў 2023 годзе. Яно паказала, што 42% кліентаў авіякампаніі гатовыя плаціць за вольнае месца побач на міжнародных рэйсах. Больш за траціну рэспандэнтаў таксама заявілі, што зрабілі б тое ж самае на ўнутраных рэйсах працягласцю больш за тры гадзіны.

Некаторыя еўрапейскія перавозчыкі прапануюць аналагічныя схемы. Опцыя Air France «Мая дадатковая прастора» дазваляе пасажырам прыватызаваць да трох суседніх крэслаў. Яна прапануецца кліентам пры рэгістрацыі ў рэжыме рэальнага часу і залежыць ад наяўнасці свабодных месцаў.

Тарыф разлічваецца ў залежнасці ад працягласці палёту і колькасці крэслаў, якія пасажыры хочуць пакінуць свабоднымі.

Авіякампанія Lufthansa прапануе схему Free Neighbour Seat, у рамках якой можна забраніраваць суседняе месца на кантынентальных і міжкантынентальных маршрутах. Яна таксама прасоўвае опцыю Sleepers Row, якая пакідае пасажырам поўны шэраг з трох ці чатырох крэслаў у эканом-класе на далёкамагістральных рэйсах.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць