Грамадства1010

«Сцены ёсць — і дзякуй». Маладую доктарку прымушаюць працаваць у вёсцы з жахлівымі бытавымі ўмовамі

Выпускніца медыцынскага ўніверсітэта Марыя Суравец па размеркаванні трапіла на пяцігадовую адпрацоўку ў Жыткавіцкую бальніцу. Адтуль яе накіравалі працаваць доктаркай агульнай практыкі ў пасёлак Чырвонае. Там ёй надалі жыллё — двухпакаёвую кватэру. Газу там не было, як і гарачай вады, кватэра была страшна занядбаная, паўсюль — антысанітарыя. Галоўны доктар на прэтэнзіі адказаў: «А што вы хацелі? Сцены ёсць — і на тым дзякуй!», піша BGMedia.

Антисанитария для молодого врача

Дзяўчына пачала шукаць іншае жыллё — як у Чырвоным, так і Жыткавічах, але марна. Яна паспрабавала атрымаць пераразмеркаванне, бо мае права: муж жыве і працуе ў Калінкавічах, мае ўласнае жыллё. Але і тут маладая спецыялістка атрымала адмову.

Дзяўчына пайшла на прыём да намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрыя Алейнікава. Ён абурыўся ўмовамі жылля для маладых спецыялістаў, назваў іх «непрымальнымі» і паабяцаў разабрацца.

Афіцыйна: малады спецыяліст абавязаны адпрацаваць, у хаце паклеілі шпалеры

«Кропку ў справе» паставіла Міністэрства аховы здароўя.

«Міністэрства прааналізавала кадравую сітуацыю па дактарах агульнай практыкі ў Жыткавіцкай і Калінкавіцкай бальніцах, куды маладая спецыялістка хацела пераразмеркавацца. Спецыяльная камісія вырашыла, што для недапушчальнасьці пагаршэння даступнасці медыцынскай дапамогі ў Жыткавіцкай бальніцы маладой спецыялістцы трэба адпрацаваць належны час у амбулаторыі пасёлка», — да такой высновы прыйшло міністэрства.

бытовые условия для молодых специалистов

«Гомельская праўда» напісала, што ў доме, дзе збіраліся пасяліць дзяўчыну, праведзены рамонт і паказала пакоі са свежымі шпалерамі. Адносна лічыльніка на газ газета напісала, што яго дадуць, калі маладая спецыялістка падпіша дамову. Пра адсутнасць гарачай вады выданне прамаўчала.

Гэта адзінкавы выпадак? — Што кажуць людзі

Каментатары ў тыктоку ў асноўным пашкадавалі маладую доктарку.

«На жаль, тут яшчэ не ўсё такое кепска. У мяне сяброўка адпрацоўвала ў Калінкавіцкім раёне, у вёсцы Вялікія Аўцюкі. Ёй далі жыллё (дом), а ў гэтым доме няма нічога для жыцця. Нават банальнага туалета і ванны. Адсутнічала ацяпленне (была печка, з якой цякла вада), а ў дадатак да дома ішла гаспадарка з курэй і ката, за якімі яна павінна была даглядаць, і дзве табурэткі пасярэдзіне гасцёўні — таксама «на адпрацоўку 5 гадоў».

Условия на селе для молодых специалистов
Скрын з відэа

«Зараз набягуць каментатары, якія скажуць, што гэта «нармальнае жыллё», і наогул, «яшчэ чаго захацелі, усё вам бясплатна падавай». А калі сур’ёзна, мая мама калісьці таксама адпрацоўвала размеркаванне (праўда, у горадзе), дык ёй наогул выдзелілі толькі ложка-месца ў інтэрнаце з забруджанай прыбіральняй. Але гэта яшчэ ў савецкі час было».

Условия для молодых специалистов на селе
Скрын з відэа

«Прафсаюз Мінздароўя, выканаўчая ўлада, шарыкі, сцягі, мясцовае СММ. Усё проста і зразумела: студэнта загналі ў прыгоннае права, адкрытае хамства, дапамагаем бежанцам, будуем прытулкі для сабак, а тут такое — у Год упарадкавання нядрэнны рапарт для службовых асоб, год жа яшчэ не скончыўся».

«Некаторым аднагрупнікам маёй жонкі для жылля далі палаты ў інфекцыйным аддзяленні, у некаторых былі дамы паўразбураныя».

Каментары10

  • 3% у міня
    02.10.2025
    Мы жэ пад двайной акупацыей. Камунісцічэскій рэжым как ваевал с туалетамі, так і ваюет с німі дальшэ. Не нужны людзям туалеты, асобенна в дзерэвне. Вот у міня есць і дастатачна.
  • Ёсік
    02.10.2025
    Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія йдуць на бюджэтнае навучаньне з абавязковай адпрацоўкай. Краіна разбураная, 31 год толькі хлусьня ды паказуха. Забыўся, шчэ абавязковае цалаваньне дупы старога вар'ята. Вас ніхто не лічыць за людзей, нават быдла мае лепшыя ўмовы ў адрыне, бо гаспадар пячэцца аб ім. А ў краіне чацьвёрты дзясятак няма гаспадара, толькі арганізаваная злачынная групоўка, дакладней, зграя драпежнікаў, якая зьнішча ўсіх, хто на яе ўмовы не пагаджаецца. Сваіх дзетак у такія ўмовы не заселяць, а вам кажуць, як цудоўна жывецца пры лукашэнку.
  • Имя
    02.10.2025
    Ну так это обычные (советские) российские реалии. Зато страна большая, великая держава от Бреста до Владивостока.

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі2

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў16

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі6

Па Новай Баравой ходзіць мужчына, які пастаянна мяняе абліччы. Хто ён такі?9

Пуцін расказаў, колькі зарабляе Расія на продажы ЗША ўрану6

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі2

Мінгандлю выпадкова зліла дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць