Свет99

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Як піша агенцтва Reuters, Трамп ужыў выраз sort of. Ён перакладаецца як «тыпу», «накшталт», «у нейкім сэнсе» і г.д.

Ракета Tomahawk. Фота: U.S. Navy

Трамп, адказваючы ў панядзелак увечары на пытанні журналістаў, наўпрост не сказаў, што гэта за рашэнне, але дадаў, што хацеў бы ведаць, для чаго менавіта Украіна будзе выкарыстоўваць «Тамагаўкі».

«Я думаю, мне трэба даведацца, што яны будуць з імі рабіць. Куды яны будуць іх пасылаць? Напэўна, я павінен задаць гэтае пытанне. Я не хачу бачыць экскалацыю», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Ракеты Tomahawk маюць далёкасць дзеяння 1500 міляў (больш за 2400 км) і вагу боегалоўкі ў 450 кг, што перавышае паказчыкі любой іншай зброі, якую Украіна атрымлівала ад саюзнікаў.

Раней віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс паведаміў, што ў Вашынгтоне абмяркоўваецца магчымасць паставак ракет Tomahawk ва Украіну, але канчатковае рашэнне павінен прыняць прэзідэнт Дональд Трамп.

Заходнія СМІ таксама пісалі, што падчас сустрэчы на палях Генеральнай асамблеі ААН прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Трампа з просьбай перадаць Украіне гэтыя ракеты.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга пацвердзіў, што падчас гэтай сустрэчы Зяленскі і Трамп абмяркоўвалі зняцце любых абмежаванняў на пастаўкі зброі ва Украіну.

Сам Зяленскі пазней заявіў, што Украіна ўжо мае сваю дальнабойную зброю, здольную адказваць на атакі Расіі. Так ён пракаментаваў з’яўленне ў медыях інфармацыі пра нібыта запыт Украіны на атрыманне ракет Tomahawk ад ЗША.

Днямі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што патэнцыйная перадача Украіне дальнабойных ракет Tomahawk прывяла б да разбурэння адносін паміж Вашынгтонам і Масквой.

Каментары9

  • Дональд Трамп Цісніце далей!
    07.10.2025
    «Украіна, якая мае вялікі дух і робіцца ўсё мацнейшай, зможа вярнуць сваю краіну ў яе першапачатковай форме — а хто ведае, можа нават пойдзе далей!»

    — Дональд Трамп

    Дональд Трамп Цісніце далей, усё як ў 80х. !
  • Бумажный
    07.10.2025
    Белгородцы без света сидят, москвичам тоже не помешало бы.
  • ў нас 60% а ў вас 1% сусветнага ВУП, пра што размовы ?
    07.10.2025
    Гризлі , ў нас 60% а ў вас 1% сусветнага ВУП, пра што размовы іван ?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год64

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

У Кітаі заўважылі амурскую тыгрыцу з пяццю тыгранятамі. Гэта ўнікальны выпадак ВІДЭА2

Макрон: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі для Украіны цяпер забяспечвае Францыя5

«Дэпрэсія ў калоніі — з’ява страшная». Фядута расказаў пра Андрэя Паднябеннага, які за кратамі скончыў жыццё самагубствам2

IT-прадпрымальнік Юрый Мельнічак прыдумаў, як падоўжыць жыццё да 120 гадоў17

Ад удару па Іране Трампа адгаварылі манархіі Персідскага заліва12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць