21‑гадовую жыхарку Маладзечна экстранна даставілі ў раённую бальніцу ў цяжкім стане пасля нанясення татуіроўкі. Праз суткі яна памерла.

У канцы жніўня ў Маладзечанскую цэнтральную раённую бальніцу была экстранна дастаўлена 21‑гадовая жыхарка горада Маладзечна.
Хуткую выклікаў яе малады чалавек, які заўважыў, што яго дзяўчыне стала дрэнна. Выратаваць яе не ўдалося — праз суткі яна памерла ў бальніцы.
У ходзе праверкі ўстаноўлена, што дзяўчына ў хатніх умовах зрабіла татуіроўку на левым перадплеччы. Праз пару дзён пасля працэдуры ў яе паднялася высокая тэмпература, пачырванела і ацякла вобласць татуіроўкі.
Судова-медыцынскай экспертызай устаноўлена, што смерць наступіла ў выніку запаленчага працэсу ў арганізме, то-бок сепсісу.
Каментары