Грамадства1212

Плануюць аб'яднаць беларускую «Е-Паслугу» і расійскія «Госуслуги»

10 кастрычніка дзяржаўны сакратар «Саюзнай дзяржавы» Сяргей Глазьеў пасля сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай у Мінску расказаў пра тое, як плануецца вырашыць праблему, звязаную з верыфікацыяй SIM-картаў беларускіх грамадзян у Расіі.

Фота ілюстрацыйнае

Раней у Расіі патрабавалі, каб усе іншаземцы, у тым ліку беларусы, да 1 ліпеня перазарэгістравалі свае сім-карты, здаўшы біяметрычныя даныя. Гэта правіла тычылася і набыцця новых SIM-карт. У расіян працэдура праходзіла хутчэй — яны маглі зрабіць гэта дыстанцыйна праз партал «Госуслуги», а ў беларусаў такой магчымасці не было. Таму ўтвараліся чэргі і нязручнасці.

Паводле слоў Глазьева, цяпер праблему паступова вырашаюць: у Маскве і Санкт-Пецярбургу цяпер усе шматфункцыянальныя цэнтры адкрытыя для беларусаў, якія могуць падаць заяўку на перарэгістрацыю.

Таксама ён паведаміў пра планы аб'яднаць беларускі партал «Е-Паслугі» з расійскімі «Госуслугами», каб абедзве сістэмы маглі абменьвацца інфармацыяй. Калі гэта адбудзецца, то беларусы змогуць перарэгістраваць сім-карты, не выязджаючы з Беларусі.

Каментары12

  • Барадзед
    10.10.2025
    Задолбали уже за тридцать лет с их мышебратской интеграцией. Все им недостаточно комфортно живётся в раше с паспортом РБ, а в РБ с паспортом раши, а потом эти полудруки вербуются в рашистскую армию воевать в Украине.
  • Ну-ну
    10.10.2025
    Фанбаза Ляпідарнага Факсаграмнага Дзеда, падабаецца вам навіна? Гэта ваш Ляпідарна Геніяльны лукашоначка «адцягвае Беларусь з-пад расеі».
  • .
    10.10.2025
    Тут хутчэй пра "звязаць", каб абменьваліся данымі па гэтых сімках, а не "аб'яднаць".
    У BELTA напісана "соединить", у НН "объединить". Вельмі розны сэнс.
    Не трэба так пужаць, з не тым словам гучыць як паскораная інтэграцыя - адзіны сэрвіс дзяржаўных паслуг для РФ і РБ.

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

«Лега» абвяшчае рэвалюцыю: прэзентаваная сістэма, якая ажыўляе кубікі без смартфонаў. Вось як яна працуе і колькі каштуе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць