Грамадства88

Беларусам, якія прыедуць у Расію, будуць на першыя суткі адключаць інтэрнэт

Беларусы, якія выязджаюць у Расію, сутыкнуцца з часовым адключэннем мабільнага інтэрнэту і SMS у роўмінгу. Пра гэта 6 кастрычніка 2025 года паведамілі ўсе тры беларускія аператары — А1, МТС і life:).

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляецца, расійскія мабільныя аператары па патрабаванні дзяржаўных органаў пачалі блакаваць замежныя SIM-карткі на 24 гадзіны пасля іх рэгістрацыі ў сетцы. Пад забарону трапляюць паслугі перадачы даных — інтэрнэт і SMS, галасавыя званкі пакуль застаюцца даступнымі.

Праз суткі знаходжання ў Расіі блакіроўка здымаецца, аднак калі SIM-картка пасля таго не будзе выкарыстоўвацца тры дні, то працэдура паўторыцца — яе зноў адключаць на 24 гадзіны.

Аператар А1 адзначыў, што не быў загадзя папярэджаны пра гэтыя новаўвядзенні і раіць сваім кліентам, калі магчыма, скарыстацца для выхаду ў інтэрнэт Wi-Fi-сеткамі.

Аднак, паводле паведамлення расійскага Telegram-канала Mobile-Review.com, карыстальнікі могуць сутыкнуцца з праблемамі пры аўтарызацыі і ў Wi-Fi-сетках, бо ў Расіі для гэтага часта выкарыстоўваюцца аўтаматычныя тэлефонныя званкі (робаты), якія цяпер таксама могуць быць заблакаваныя.

Ідэю ўвесці такі «перыяд астуджэння» для замежных SIM-картак у жніўні гэтага года выказваў міністр лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі Максут Шадаеў. Ён заявіў, што гэта мера патрэбная «для барацьбы з SIM-картамі, якія выкарыстоўваюцца ў дронах».

Каментары8

  • Alex
    06.10.2025
    Поздно пить боржоми когда почки отвалились. Страна-бензоколонка отправляется за своим же кораблем.
  • Лол
    06.10.2025
    И воду!
  • Привет
    06.10.2025
    Братья на веки

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома сутнасць справы Софтклуба5

«Як цяпер з гэтым жыць?» Беларусы знайшлі на доларавай купюры выяву Жлобінскага райвыканкама5

Чарнобыль не дае пра сябе забыць. У грыбах з Веткі радыяцыя перавышала норму ў 82 разы1

Грэф расказаў Пуціну пра існуючую магчымасць атрымаць неўміручасць праз 6‑7 гадоў9

У Брэсце каля шматпавярховіка выкінулі цэлую калонію кажаноў. Гэта вельмі дрэнна 10

Польшча перадала Беларусі ноту аб выдачы асоб, падазраваных у дыверсіях у Польшчы

МЗС аблаяла Літву7

Глядзіце, як казачна ўпрыгожылі да навагодніх свят гандлёвы цэнтр Galleria ў Мінску5

Дэлегацыя вайскоўцаў ЗША прыехала ў Кіеў абмяркоўваць план спынення вайны ва Украіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс155

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць