Свет11

У Аўстраліі акула напала на падлетка. Яго выратавалі адважныя сябры

Увечары 11 кастрычніка група падлеткаў адправілася на рыбалку на востраў Тэрсдэй у штаце Квінсленд. Калі 14‑гадовы хлопчык зайшоў у ваду, на яго раптоўна напала акула.

Ілюстрацыйнае фота Tahsin Ceylan/Anadolu via Getty Images

Яго сябры не вагаліся ні секунды: яны адразу скочылі ў ваду, каб дапамагчы сябру. Ім удалося выцягнуць акрываўленага хлопчыка на бераг, піша Bild.

Ратавальныя службы прыбылі хутка. Падлетка на верталёце даставілі ў клініку з небяспечнымі для жыцця ўкусамі ў вобласці жывата. Там яму зрабілі тэрміновую аперацыю. Зараз дактары ўсё яшчэ змагаюцца за жыццё хлопчыка. Яго стан стабільны, але застаецца цяжкім.

Нападзенні акулаў у гэтым рэгіёне здараюцца нячаста. Апошні інцыдэнт адбыўся ў 2010 годзе і не быў смяротным: белапёрая рыфавая акула ўкусіла дзевяцігадовую дзяўчынку за нагу. Пакуль невядома, які від акулы напаў на падлетка гэтым разам.

Каментары1

  • Цудоўная Беларусь
    15.10.2025
    Уяўляеце якую цудоўную зямлю нам даў Бог. Ні акулаў- купайся дзе хочаш, ні скарпіёнаў, атрутных зьмей пару ды кляшчы, якіх да пацяпленьня клімату амаль небыло. Ёсьць цудоўныя сезоны, цудоўная зямля… што не кінь у зямлю - вырасьце. Усё што трэба - стаць сапраўднымі гаспадарамі ў сваёй краіне. Іншвч народы пакутуюць ад усёспаляючай гарачыні жывучы ў пустэльнях ці ў дзікім холадзе з ураганамі, тарнада, пяшчанымі бурамі, масаю небясьпечных кузурак і жыаёл і водных стварэньняў… Беларусам дастаўся Рай… толькт стаць моцнымі і гаспадарамі ў нашвм Раі на зямлі.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША ўпершыню за 46 гадоў выйгралі хакейны турнір Алімпіяды5

У які дзень самыя танныя авіяквіткі4

Украінскія войскі паведамілі пра ўдалы контрнаступ на поўдні2

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў2

Спартыўны каментатар на Алімпіядзе трапіў у скандал з-за выказвання пра фігурыстку21

Яшчэ адзін кавалачак «беларускай Антарктыды» заўважылі на Міншчыне

TikTok заблакаваў канал Азаронка20

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі9

На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць