Грамадства44

У Магілёве зрабілі дыяганальны пешаходны пераход

У Магілёве на скрыжаванні вуліц Ленінскай і Ціміразеўскай з’явіўся дыяганальны пешаходны пераход. Цяпер пешаходы тут могуць пераходзіць скрыжаванне па дыяганалі, а не спачатку адну, а потым другую вуліцу.

Як паведамілі ў ДАІ Магілёўшчыны, галоўная перавага новага пераходу — асобная пешаходная фаза святлафора, якая выключае канфлікты паміж аўтамабілямі і пешаходамі.

Такі спосаб пераходу дазваляе ашчаджаць час і робіць рух больш бяспечным. Пры гэтым інспектары нагадваюць: пераходзіць дарогу трэба толькі ў вызначаных месцах і пераканаўшыся, што гэта бяспечна, а ў цёмны час сутак неабходна мець святлоадбівальныя элементы.

Каментары4

  • Найс
    15.10.2025
    Выглядае амаль як у Токіа ))
  • Токія далёка
    16.10.2025
    Найс, а яшчэ як у Вільні, Рызе, Таллінне й Варшаве.:)
  • %
    16.10.2025
    У маім горадзе есьць два скрыжаваньні, дзе калі пешаходам дазваляецца ісьці, то усім напрамкам для аўтамібіляў гарыць чырвонае. То і без такой размалеўкі усе каму трэба карыстаюцца дыяганальнымі напрамкамі перахода. І здаецца ніколі даішнікі не былі супраць

Цяпер чытаюць

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку1

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

«Замест выратавання Еўропы цэнтрысты вядуць яе ў прорву»10

Замежны брэнд выпусціў правакацыйную лінію адзення на тэму Чарнобыля9

Карлас Алос пакідае пасаду галоўнага трэнера Беларусі1

У Казані судзілі Ісуса Хрыстоса5

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад21

У Шуміліне маці сама далучыла 16‑гадовую дачку да прастытуцыі9

Прыбіральшчыцы ў школе не працягнулі кантракт — яна адсудзіла 10 заробкаў1

«Пяты год жыву ў Польшчы, і ні разу не сутыкнуўся са «спердаляй» — штодня я тут бачу іншае»33

У Фаніпалі запусцяць вытворчасць віскі па шатландскай тэхналогіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку1

Каардынатара пошукавага атрада «Анёл» пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць