Вайна22

Вэнс: Расія пераацэньвае свае поспехі на фронце

Расія лічыць, што справы на фронце падчас вайны ва Украіне ў яе ідуць лепш, чым на самой справе, і гэта ў апошнія месяцы перашкаджала дасягненню пагаднення аб спыненні вайны. Пра гэта ў інтэрв’ю выданню Newsmax заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс.

Фота: Kent Nishimura / Getty Images

Ён падкрэсліў, што на гэты момант ні Расія, ні Украіна не гатовыя да міру, але ў ЗША спадзяюцца, што гэта ўсё ж зменіцца.

«Я думаю, што існуе фундаментальнае разыходжанне ў чаканнях: расіяне схільныя лічыць, што на полі бою справы ў іх ідуць лепш, чым на самой справе», — сказаў Вэнс. Гэта, як лічыць віцэ-прэзідэнт ЗША, «ускладніла» дасягненне пагаднення ў апошнія некалькі месяцаў, нягледзячы на пэўны прагрэс.

Вэнс дадаў, што, нягледзячы на энергічныя намаганні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, цяпер «расіяне і ўкраінцы проста не знаходзяцца ў той кропцы, дзе яны маглі б заключыць здзелку».

Віцэ-прэзідэнт прызнаў, што працэс мірнага ўрэгулявання стаў выпрабаваннем для каманды прэзідэнта ЗША, і Трамп часам «страчвае цярпенне» да абодвух бакоў, што ваююць. Тым не менш, па словах Вэнса, урэшце намаганні Трампа ўсё ж скончацца поспехам.

«Пытанне толькі ў тым, колькі часу гэта зойме», — дадаў Вэнс.

Каментары2

  • Ещё бы
    18.10.2025
    Он сказал Трампу, что тот переоценивает россию
  • Назіранне
    18.10.2025
    Непрыемны які твар у гэнага Вэнса. Яму б вампіраў у кіно граць.

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць