Свет1212

Апазіцыя Літвы вінаваціць улады ў няздольнасці супрацьстаяць пагрозам з Беларусі. Прэм’ер Літвы склікае Камісію нацыянальнай бяспекі

Прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене пракаментавала сітуацыю з парушэннем працы Віленскага аэрапорта, дзе ўвечары ў суботу праз падазрэнне на кантрабандныя паветраныя шары былі прыпыненыя палёты, піша LRT. Яна склікае Камісію нацыянальнай бяспекі.

Інга Ругінене. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Ругінене паведаміла, што ў панядзелак склікае пасяджэнне Камісіі нацыянальнай бяспекі, каб абмеркаваць «план дзеянняў і далейшыя крокі». Яна адзначыла, што рашэнне аб прыпыненні палётаў было прынятае дзеля бяспекі пасажыраў, мясцовых жыхароў і інфраструктуры, бо «кірунак ветру пакуль неспрыяльны для аэрапорта».

«Прашу ва ўсіх цярпення, бо разумею, якія нязручнасці і неспакой вы перажываеце, але мы дзейнічаем дзеля вашай бяспекі», — падкрэсліла прэм’ерка.

Яна дадала, што закрыццё межаў — гэта сігнал, што Літва не будзе цярпець ніякіх парушэнняў мяжы.

Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызіснымі сітуацыямі Вільмантас Віткаўскас расказаў, што ў суботу ў розных месцах былі зафіксаваныя кантрабандныя шары, а каля Віленскага аэрапорта быў заўважаны малы дрон, аператар якога быў хутка затрыманы. Гэтым разам радары зафіксавалі 22 аб'екты, што значна менш, чым раней.

Праца Віленскага аэрапорта была спынена на шэсць гадзін. Гэта ўжо трэці раз за тыдзень і другі вечар запар, калі з-за вялікай колькасці кантрабандных шароў з боку Беларусі спыняліся палёты і часова закрываліся памежныя пункты пропуску.

Агулам, за тыдзень спыненне працы аэрапортаў закранула каля 70 авіярэйсаў і больш за 10 тысяч пасажыраў.

Прадстаўнікі парламенцкай апазіцыі крытыкуюць урад за бяздзейнасць.

«Літва становіцца недзеяздольнай краінай, якую захочуць аб'язджаць бокам як бізнэсмены, так і турысты», — заявіў старшыня Дэмакратычнага саюза «У імя Літвы» Саўлюс Сквярняліс.

«Другую ноч запар парушаецца праца Віленскага аэрапорта, — напісаў ён у сацсетцы. — Падобна, што жаданне нашых жыхароў карыстацца сталічным аэрапортам стане мінімальным. Недзеяздольнасць улады ўжо наносіць шкоду як іміджу дзяржавы, так і яе бяспецы і надзейнасці».

Сквярняліс папракнуў урад у тым, што яны па-ранейшаму свята перакананыя, што гаворка ідзе проста пра кантрабанду.

«У Беларусі якая б ні была незаконная дзейнасць не ажыццяўляецца без дазволу, узгаднення або проста загаду КДБ і ваеннай разведкі», — мяркуе былы прэм'ер-міністр.

Каментары12

  • Pupupu
    26.10.2025
    Метэазонды - не офіс Ціханоўскай, на іх нечыя загады ў Літве не распаўсюджваюцца.
  • %
    26.10.2025
    Indrid Cold, і які вынік ад закрыцьця, нечага дамагліся?
  • %
    26.10.2025
    Як лёгка аказваецца калапсіраваць працу аэрапорта Вільні. Зараз Лукашэнка загадае янычарам проста так, дзеля дурной забавы, запускаць тыя баленікі нават без анічога 24/7 і ўсё

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

Ілан Маск патрабуе да 134 мільярдаў долараў ад OpenAI і Microsoft1

«Вялікабрытанія павінна выкупіць Амерыку назад». Брытанскі журналіст патроліў Трампа6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі5

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць