Грамадства33

У панядзелак увечары ў Літве зноў былі зафіксаваныя паветраныя шары, але Віленскі аэрапорт не закрывалі

Спецыялісты назіралі за рухам кантрабандных шароў у Літве і вырашалі, ці сапраўды яны ляцяць у напрамку аэрапортаў.

Madeinvilnius.lt

Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы па пытаннях нацыянальнай бяспекі Дэйвідас Матуліёніс сказаў, што нягледзячы на кантрабандныя шары, якія прылятаюць з Беларусі, Віленскі аэрапорт у панядзелак увечары і ноччу не быў закрыты дзякуючы больш цеснаму супрацоўніцтву паміж установамі, паведамляе madeinvilnius.lt.

Пасля апошніх рашэнняў спецыялісты «Oro navigacijos» (спецыялістаў аэрапорту) атрымалі магчымасць назіраць за рухам кантрабандных шароў у Літве і вырашаць, ці сапраўды яны ляцяць у напрамку аэрапортаў.

«Дае вынік учора прынятая мера, калі спецыялісты Oro navigacijos непасрэдна ўдзельнічаюць у Цэнтры назірання за небам Ваенна-паветраных сіл і сочаць за сітуацыяй у небе», — сказаў Д. Матулёніс у эфіры радыё Žinių radijas у аўторак.

«Лічу, што гэта будзе адзін з найбольш эфектыўных захадаў, каб дапамагчы вельмі дакладна вызначаць маршруты гэтых шароў і пазбегнуць доўгатэрміновага закрыцця аэрапорта», — дадаў ён.

Паводле Матулёніса, да гэтага часу спецыялісты «Oro navigacijos» не бачылі поўнай карціны паветранай прасторы Літвы, бо іхныя радыёлакацыйныя сістэмы іншага тыпу.

«Калі будзе як мага больш цеснае супрацоўніцтва паміж гэтымі дзвюма ўстановамі, у большасці выпадкаў мы зможам пазбегнуць такіх інцыдэнтаў, якія адбыліся на мінулым тыдні, калі аэрапорты зачыняліся на чатыры, шэсць, восем гадзін», — адзначыў дарадца прэзідэнта.

На мінулым тыдні з-за выкарыстання метэаралагічных шароў для перавозкі кантрабандных цыгарэт з Беларусі ў Літве чатыры разы былі закрытыя аэрапорты, што ўсяго закранула больш за 140 рэйсаў і больш за 20 тысяч пасажыраў.

З вечара нядзелі закрыта літоўска-беларуская мяжа мінімум да серады.

Каментары3

  • *
    28.10.2025
    Напрочь отсутствует информация о том, где эти все шары приземлились и куда делись десятки кг сигарет летевших с ними.... Так и летают они в небе ЕС?
  • Учите языки
    28.10.2025
    *, когда знаешь разные языки, то видишь больше. Информации на литовском предостаточно об этих шарах и как они в полях, в лесах, и даже на крыше дома приземлялись.
  • .
    28.10.2025
    Вецер ужо не дазваляў такія палёты зондаў. Толькі калі пускаць з самага захаду літоўскай мяжы - раён Сапоцкіна пад Гародняй, і з вялікай рызыкай вяртання зонду ў Беларусь.

    І другі вынік з гэтай навіны: калі б раней адсочвалі зонды з дапамогай ВПС, то аэрапорты не зачынялі б (або эпізодаў было б менш і яны былі б карацейшымі), не было б публічных скандалаў, якімі скарысталася літоўская апазіцыя і наступствам якіх закрыццё мяжы.

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба4

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці56

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране60

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба4

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць