Меркаванні1717

«Беларусь знікае» — тыкток плюецца з нагоды перайменавання прыпынкаў

Навіна аб перайменаванні ў Мінску сотні прыпынкаў насуперак нормам заканадаўства, у выніку чаго замест транслітарацыі з беларускай мовы назвы былі перакладзеныя на рускую, выклікала жывое абмеркаванне ў тыктоку, сабраўшы тысячы каментарыяў.

Прыпынак у Мінску. Ілюстрацыйнае фота. Фота: Tochka.by

Пераважная большасць карыстальнікаў успрыняла рашэнне чыноўнікаў як чарговы акт русіфікацыі.

«Акупацыя праходзіць у штатным рэжыме»

Самую вялікую групу каментароў складаюць тыя, аўтары якіх бачаць у гэтым канкрэтным кроку чарговы доказ таго, што краіна губляе сваю самастойнасць і рухаецца да статусу вобласці Расіі.

Больш за ўсё лайкаў набраў лаканічны каментарый: «Беларусь знікае».

Іншыя дадаюць: «Хутка Беларусь стане вобласцю Расіі», «Усё, няма больш нашай краіны. Чым мы зараз адрозніваемся ад Расіі?!?!? Гэта жах… але мы як заўсёды сцерпім», «Ну дзе тыя, хто гарлапаніў «затое ён краіну захаваў». Яшчэ пару гадоў кіравання гэтага цара, і ўсё — Беларусі няма», «Прадалі нашу Беларусь», «Акупацыя праходзіць у штатным рэжыме».

Чаму беларусы «сцеляцца»?

Карыстальнікі TikTok не могуць зразумець, чаму суверэнная краіна добраахвотна «сцелецца» перад Расіяй, лічаць гэта прыкметай падпарадкавання, што супярэчыць суверэннаму статусу краіны.

Каментарый «У Расіі не падладжваюцца пад назвы беларускага, чаму тады беларусы сцеляцца?» набраў амаль 5300 лайкаў.

Іншыя дадаюць: «Як па мне, гэта няправільна, Беларусь жа не рэспубліка ў складзе РФ», «Я хоць і не любіла беларускай мовы, але ўсё роўна сумна(. Беларусь сцелецца пад РФ. Ужо нічога ад культуры не засталося».

«Яны там хочуць, каб Беларусь знікла?»

Цікава, што нават людзі з Расіі лічаць, што гэта няправільнае рашэнне, якое пагражае знікненнем беларускай мовы і нацыянальнай ідэнтычнасці. Яны падтрымліваюць занепакоенасць беларусаў.

«Наогул няправільна!!! Я сам з Расіі, але лічу, што гэтыя рашэнні не справядлівыя! Яны там хочуць, каб Беларусь знікла?»

Аб пагрозе страты праз такія дзеянні нацыянальнай ідэнтычнасці ва ўмовах, калі беларуская мова і так мала выкарыстоўваецца ў публічным жыцці і дзяржаўнымі чыноўнікамі і сілавікамі, а застаецца толькі ў сем'ях і сацсетках, пішуць і самі беларусы.

«Вось менавіта гэтага Украіна не хацела. Там, дзе большы ўплыў Расіі, траціцца нацыянальная ідэнтычнасць».

«У Беларусі 85% грамадзян па нацыянальнасці беларусы, з іх толькі 20% штодня гавораць і 10% дзяцей вучацца на беларускай мове. Хутка ад Беларусі застанецца толькі гістарычная назва тэрыторый».

«Чаму ўсе ныюць?»

Аднак ёсць і тыя, хто падтрымлівае рашэнне ўладаў. Праўда, такіх меншасць. Калі самы папулярны каментарый з асуджэннем набраў амаль 10000 лайкаў, то каментарый у падтрымку дзеянняў чыноўнікаў — толькі паўсотні.

«Малайцы чыноўнікі, напісалі назву на мове большасці. Наогул не разумею, навошта ў Мінску пісаць назвы на мове меншасці», «Малайцы, прыемна сталі гучаць, даўно прапаноўваў», «Вельмі нават добра».

Прыхільнікі апраўдваюць русіфікацыю практычнымі меркаваннямі — маўляў, большасць гаворыць па-руску, таму пісаць на ім лагічна, і нават сцвярджаюць, што руская мова «прыемней гучыць».

«Чаму ўсе ныюць у комах? Руская мова нашмат лепш гучыць (я з Беларусі)», «Правільна, таму што мы ўсе гаворым на рускай мове, а тыя, хто ў каментах абураюцца, таксама гавораць толькі на рускай».

Некаторыя не бачаць у такіх дзеяннях шмат сэнсу, але лічаць: «Няхай будзе», бо «і так усе гаворым на адной мове — рускай».

Знайшліся і тыя, хто згадаў стары аргумент аб наяўнасці дзвюх дзяржаўных моў у якасці апраўдання дзеянняў чыноўнікаў.

Боль, але надзея на будучыню

Тыя ж, хто асуджае рашэнне адміністрацыі Мінска, выказваюць сваё расчараванне: «Жах!!!», «Я плачу», «Вельмі крыўдна», здзіўляюцца: «І навошта гэта?».

Нехта заўважае, што пасля змены ўлады сітуацыя з мовай выправіцца.

«Спадзяюся, што ў будучыні пасля сыходу (або звяржэння) Лукашэнкі ўсё выправіцца, і руская мова больш не будзе афіцыйнай, а беларускую пачнуць распаўсюджваць».

Каментары17

  • Так 31 год
    30.10.2025
    Стелится лукашенко, чтобы власть и наворованное сохранить под своим задом.
    Ему ставят, в Кремле, условия, на которых он может сохранить власть и награбленное, он их выполняе.
    Так 31 год.
  • Самапавага
    30.10.2025
    Беларуская мова гучыць лепш за рaсейскую. Яна мякчэйшая, мілагучнейшая. Нам, беларусам, няма чаго саромецца. Паважайма сябе, сваю гісторыю й сваю культуру. З гонарам размаўляйма на сваёй мове — а не на імпарце з Масквы.
  • Зьт
    30.10.2025
    Каментары на беларускай мове былі?

Цяпер чытаюць

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць